Заўтра ў польскай сталіцы выступяць Купалаўцы. Будзе прадстаўленая сцэнічнае чытанне п'есы Славаміра Мрожака "Паліцыя" на пляцоўцы Камернай залы Тэатра Польскага ў Варшаве.
Гэта першая п'еса Мрожака, напісаная ў 1958 годзе. Тэкст, які можна бясконца разбіраць на цытаты, а кожная будзе яскравешай за папярэднюю.
Дзеянне адбываецца ў абстрактнай краіне, дзе ўрад настолькі магутны, што іншадумства як з'явы не існуе. Ёсць толькі адзін чалавек, які доўгія гады дабіваецца свайго, упарта не губляючы надзеі. Мрожак па-майстэрску паварочвае гісторыю ў нечаканым кірунку. Абсурд дасягае немагчымых маштабаў, тонка перасякаючыся з рэальнасцю.
Чытанне будзе адбывацца на беларускай мове і з польскімі субтытрамі. Рэжысёр - Пшэмыслаў Вышыньскі.
18 ЛІСТАПАДА а 19:00.
Камерная сцэна Тэатра Польскага ў Варшаве
Праект рэалізаваны ў рамках тэатр рэзідэнцыі пры падтрымцы Instytut Adama Mickiewicza сумесна з Teatr Polski w Warszawie.
ав
Гэта першая п'еса Мрожака, напісаная ў 1958 годзе