Польскае радыё Жэшаў запісвае тры кароткія радыёп’есы, якія распавядаюць гісторыі, звязаныя з часам ваеннага становішча. Першая частка трыпціха створана па сцэнары, напісаным кіраўніком Польскае радыё Жэшаў Пшэмыславам Тэйкоўскім, пад назвай «Маё ваеннае становішча».
-Гэта адзін у адзін перапісаныя ўспаміны з таго дня. Мяне будзіць мама, тата на дзяжурстве ў шпіталі, мы бяжым па снезе, вакол вайсковыя аўтамабілі. Гэта ўспамін з пункту гледжання 13-годка, якія жыў у вельмі антыкамуністычнай сям’і, таму на колькі мог, ведаў, што адбываецца.
У запісе радыёспектакля задзейнічаны як прафесійныя акторы, так і супрацоўнікі Польскага радыё Жэшаў.
Другую частку трыпціха пад назвай «Мяса» напісаў журналіст радыё Анджэй Зайдэль, а трэцяя «Калі патануў Тытанік...» – гэта радыёп'еса, напісаная Казімежам Івосэ, які родам з Яраслава.
Эфірная прэмʼера ўсіх трох частак запланавана на 13 снежня, у 40-ю гадавіну ўвядзення ваеннага становішча.
ав