Беларуская Служба

У лонданскай галерэі Уільяма Морыса працуе выстава эпохі Маладой Польшчы

24.11.2021 09:17
Гэта першая магчымасць пазнаёміць англійскую аўдыторыю з тэматыкай польскага прыкладнога мастацтва гэтай эпохі.
 Young Poland: An arts and crafts movement, 1890-1918           2022 .
Выстава „Young Poland: An arts and crafts movement, 1890-1918” у лонданскай галерэі Уільяма Морыса будзе адчынена да канца студзеня 2022 году.матэрыялы Польскага інстытуту ў Лондане

У лонданскай галерэі Уільяма Морыса працуе выстава «Young Poland: An arts and crafts movement, 1890-1918 ». На ёй прадстаўлены ўнікальныя асаблівасці мастацкага майстэрства і архітэктуры эпохі Маладой Польшчы. Гэта першая магчымасць пазнаёміць англійскую аўдыторыю з тэматыкай польскага прыкладнога мастацтва гэтай эпохі.

На выставе прадстаўлена больш за 120 прадметаў руху «Маладая Польшча» – ад жывапісу, малюнкаў, фатаграфій той эпохі, да лепшых узораў мэблі, вышыўкі, дываноў, карункаў і мастацкай керамікі, а таксама прадметы побыту матэрыяльнай культуры эпохі.

Знакавыя экспанаты паказаныя разам з работамі менш вядомых, але не менш самабытных мастакоў, якія заслугоўваюць роўнай ацэнкі ў Польшчы і за мяжой.

Выстава стала вынікам супрацоўніцтва Нацыянальнага музею ў Кракаве, галерэі Уільяма Морыса і Інстытута польскай культуры ў Лондане. Запрашаем паглядзець фільм, які папулярызуе польскую выставу ў Лондане.

Выстава «Young Poland: An arts and crafts movement, 1890-1918» у лонданскай галерэі Уільяма Морыса будзе адчынена да канца студзеня 2022 году.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры