У гэтай перадачы прагучыць кампазіцыю дуэту – мужчыны і жанчыны. Жаночая палавінка дадзенай пары – гэта Іза Палонска (Iza Połońska), адсутнасць інфармацыі пра якую ў Вікіпедыі сведчыць аб тым, што музыкантка не вельмі клапоціцца пра аўтарэкламу. На сайце артысткі можна прачытаць, што вакалістка спявае кампазіцыі ў розных стылях – ад класікі па аўтарскія песні і джаз. Закончыла вакальна-акторскі факультэт Музычнай акадэміі ў Лодзі, напісала кандыдацкую дысертацыю ў Музычнай акадэміі Вроцлава, удзельнічае ў курсах павышэння кваліфікацыі як у польскіх выбітных майстроў музыкі, так і замежных.
Нядаўна Іза выдала новы кампакт-дыск, у склад якога ўвайшлі кампазіцыю, запісаныя на вершы вядомай польскай паэткі Агнешкі Асецкай. Кружэлка «Sing Osiecka» – гэта 13 песняў. Яны, як сказала сама Палонска падчас інтэрв’ю Польскаму радыё, прысутнічаюць у яе жыцці здаўна, яна вельмі любіць тэксты Асецкай, у якой быў выключны талент апісваць словамі, паэтычнай мовай звычайнае жыццё, рэчаіснасць.
Спецыяльным госцем кружэлкі стаў музыкант Мечыслаў Шчэсняк. Гэта выканаўца, які не толькі спявае, але таксама сам піша музыку і тэксты песняў. Выпускнік Музычнай акадэміі ў Катавіцах, а таксама выкладчык гэтай жа навучальнай установы.
Музычны дар праявіўся ў малога Метэка рана – ён стаў членам музычнага калектыву ва ўзросце шасці гадоў. Пазней выступаў на прэстыжных фестывалях, у тым ліку прымаў удзел у Фестывалі польскай песні ў Аполі, дзе атрымаў галоўны прыз імя Анны Янтар, заваяваў таксама гран-пры Фестывалю савецкай песні ў Зялёнай Гуры, калі яшчэ існаваў Савецкі Саюз, а ў 1999 годзе заняў 18-ае месца ў фінале Конкурсу песні Еўрабачанне ў Ерусаліме.
Некалькі фактаў з біяграфіі Метэка Шчэсняка, якія не звязаныя на прамую з яго прафесіяй. Ён хварэе цукровым дыябетам другога тыпу, а таксама быў перыяд, калі сродкі масавай інфармацыі байкатавалі ягоную творчасць, паколькі паявіліся звесткі, дарэчы, надуманыя, што ён – рэлігійны фанатык.
А вашай увазе – кампазіцыя ў выкананні Ізы Палонскай і Метэка Шчэсняка пад загалоўкам «Толькі не пра каханне» (Byle nie o miłości).
Że Ty nie dla mnie jesteś ani ja dla Ciebie
Że nie możemy rankiem gadać trzy po trzy
Że wspólnej gwiazdy próżno szukać nam na niebie
Że między ludźmi nie powiemy sobie «ty«
Że nie pójdziemy tak zwyczajnie gdzieś tam w gości
Że nic co nasze nie jest nasze nawet my
Dlatego nie mów mi, dlatego nie mów mi
To dlatego nie mów mi o miłości
Że spotykamy się przypadkiem przy niedzieli
I że mówimy byle jak i byle co
Że każde słowo zamiast łączyć to nas dzieli
Że złą podróżą jest bez ciebie każda noc
Że więcej smutku w oczach mamy niż radości
Że nie pomaga kiedy mówić «w górę nos»
Dlatego nie mów mi dlatego nie mów mi
To dlatego nie mów mi o miłości
Dlatego nie mów mi dlatego nie mów mi
To dlatego nie mów mi o miłości
Byle nie o miłości
Што ты не для мяне і я не для цябе. Што мы не можам балбатаць абы пра што раніцай. Што мы дарма шукаем на небе агульную зорку. Што мы не будзем казаць «ты» паміж людзьмі. Што мы не пойдзем так проста кудысьці ў госці. Што нішто наша – не наша, нават мы. І таму не кажы мне, таму не кажы мне пра каханне.
Што мы выпадкова сустрэнемся ў нядзелю. І што мы гаворым абы-як і абы-што. Што кожнае слова нас раздзяляе, а не злучае. Што кепскае падарожжа – кожная ноч без цябе. Што ў вачах у нас больш суму, чым радасці. Што не дапамагае, калі казаць «Трымайся». І таму не кажы мне пра каханне. Толькі не пра каханне, не, не, не...
Gadać trzy po trzy – балбатаць пра рэчы, якія не маюць вялікага сэнсу, нават можна сказаць «несці лухту», хаця польскі фразеалагізм больш нейтральны, чым беларуская лухта, якая мае рашуча негатыўнае значэнне.
Próżno szukać – шукаць надарэмна, без надзеі на тое, што пошукі закончацца поспехам.
Spotykamy się przypadkiem przy niedzieli – мы сустракаемся выпадкова ў нядзелю. Канешне, можна сказаць і «w niedzielę», а словазлучэнне przy niedzieli (або з іншым днём тыдня) сустракаецца толькі ў гутарковай мове. У афіцыйнай мове яно лічыцца непрымальным у граматычным плане.
Byle jak i byle co – абы-як і абы-што. Гэтыя словы падобныя да фразеалагізму «gadać trzy po trzy», паколькі азначаюць тое ж самае – размаўляюць пра нейкія малаважныя справы, без дбайнасці пра правільную мову.
W górę nos – а вось так у Польшчы часам кажуць камусьці, у каго дрэнны настрой, ён сумны. Праўда, правільней было б сказаць «głowa do góry» – галава ўверх, але калі галава ідзе ўверх, то і нос падымаецца. А як можна перакласці гэты сказ на беларускую мову? Вазьмі сябе ў рукі, саўладай з сабой, усміхніся, трымайся. Дарэчы, нос у польскай мове агулам часта выражае настрой або характар чалавека. Напрыклад, кажуць, што хтосьці zadziera nosa – ён занадта ганарысты, або апусціў nos na kwintę – ён расстроіўся, у яго дрэнны настрой.
нг