Беларуская Служба

У Каралеўскім замку адкрылася пастаянная выстава, прысвечаная прэзідэнтам Другой РП

21.12.2021 15:48
Экспазіцыя падкрэслівае важнасць замка ў Другой Польскай Рэспубліцы як носьбіта ідэі незалежнай Польскай дзяржавы і візітоўкі яе вышэйшых органаў улады.
        ,          .
У Каралеўскім замку ў Варшаве адкрылася новая пастаянная выстава, прысьвечаная прэзідэнтам Другой Рэчы Паспалітай і польскім уладам у выгнанні.PAP/Leszek Szymański

У Каралеўскім замку ў Варшаве адкрылася новая пастаянная выстава, прысвечаная прэзідэнтам Другой Рэчы Паспалітай і польскім уладам у выгнанні.

Экспазіцыя ўключае два пакоі, якія непасрэдна прымыкаюць да аднаго з важнейшых інтэр'ераў замка – Сенатарскай залы, каб падкрэсліць важнасць замка ў Другой Польскай Рэспубліцы як носьбіта ідэі незалежнай Польскай дзяржавы і візітоўкі яе вышэйшых органаў улады.

Дырэктар Каралеўскага замка ў Варшаве прафесар Войцех Фалкоўскі падкрэсліў, што выстава выконвае дзве функцыі:

-Першай функцыяй гэтых пакояў з’яўляецца сімвалічная функцыя. Нагадаць і зазначыць пераемнасць Рэчы Паспалітай ад каралёў, праз прэзідэнтаў ажно па сённяшні дзень, да Трэцяй Рэчы Паспалітай, вольнай, незалежнай, дэмакратычнай Польшчы. Другая функцыя пакояў – адукацыйная. Гэта месца, дзе будзе згадка пра гісторыю, дзе вучаць гісторыі і прымушаюць задумацца.

Кабінет прэзідэнта Ігнацыя Масціцкага сімвалічна нагадвае міжваенны, прэзідэнцкі перыяд у гісторыі замка.


Выставу дапаўняюць партрэты папярэднікаў Масціцкага - прэзідэнтаў Габрыэля Нарутовіча і Станіслава Вайцяхоўскага. Выставу дапаўняюць партрэты папярэднікаў Масціцкага - прэзідэнтаў Габрыэля Нарутовіча і Станіслава Вайцяхоўскага.

Дзякуючы фотаздымкам да 1939 года і захаванаму камплекту мэблі «з драконамі» удалося аформіць інтэрʼер у настроі, падобным да таго часу. Выставу дапаўняюць партрэты папярэднікаў Масціцкага – прэзідэнтаў Габрыеля Нарутовіча і Станіслава Вайцяхоўскага – і бюсты кіраўніка дзяржавы маршала Юзэфа Пілсудскага і прэмʼер-міністра Ігнацыя Яна Падэрэўскага.

Кабінет польскіх уладаў у выгнанні нагадвае іх сядзібу, якая з 1940 года размяшчалася ў Лондане. У ім прадстаўлены, у тым ліку, сувеніры, перададзеныя з лонданскай сядзібы.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры