Беларусы праяўляюць сябе ў розных галінах жыцця і ў шматлікіх гарадах Польшчы. Нядаўна ў Лодзі на Фестывалі «Цвік», які зладзіў Фонд беларусаў Лодзі, Ірына Паўловіч – прадзюсар і Антось Сівых – рэжысёр – паказалі свой 40-хвілінны фільм «Праз рэйкі». Фільм паўстаў у рамках праекту «Лодзь для новых жыхароў горада».
- Без падзей 2020 года немагчыма было б настолькі блізка, пяшчотна дакладна паказаць герояў і Лодзь. Гэта зломны перыяд Беларусі і Лодзі, – кажуць Антось і Ірына.
Па словах аўтараў, фільм «Праз рэйкі» не распавядае пра нейкі асобны феномен, гэта фільм пра час, гэта дакументацыя злому, дакументацыя трансфармацыі, дакументацыя такога часу якога не было і ўжо не будзе ніколі ні для Беларусі ні для Лодзі.
Героямі фільму з'яўляюцца студэнты розных універсітэтаў. Яны звязаныя тым, што жывуць у Лодзі і тым, што яны з Беларусі.
Героям фільму зʼяўляецца і чалавек і горад.
Калі ладзяне, мясцовыя палякі глядзелі фільм на перад прэмʼерным паказе, Лодзь выклікала ў іх захапленне і жаданне пабачыць паасобныя месцы.
Лодзь – гэта горад, які мае шмат твараў: горад студэнтаў, горад муралаў, горад фабрык...
Фільм «Праз рэйкі» Ірыны Паўловіч і Антося Сівых нядаўна меў свой прэмʼерны паказ у Лодзі і закрыты паказ у Мінску. Аўтары плануюць паказаць яго таксама і ў іншых гарадах Польшчы.
Гутарка з аўтарамі ў далучаным гукавым файле
яс