Беларуская Служба

Адзін з самых вядомых партрэтаў Фрыдэрыка Шапэна знаходзіцца ў Варшаве

05.01.2022 11:12
Прысутнасць партрэта ў Польшчы таксама з'яўляецца падставай для размовы пра яго аўтара. 
Аўдыё
  • Адзін з самых вядомых партрэтаў Фрыдэрыка Шапэна знаходзіцца ў Варшаве
.
.Крыніца:PAP/Albert Zawada

Адзін з самых вядомых партрэтаў Фрыдэрыка Шапэна аўтарства Ары Схефера размясцілі ў апошнім пакоі часовай экспазіцыі ў варшаўскім музеі кампазітара. Палатно прывезена ў Варшаву з Дордрэхта, роднага горада мастака. У варшаўскім музеі яго можна будзе паглядзець да 30 студзеня 2022 года.

8 студзеня ў 16.00 адбудзецца спецыяльная экскурсія па выставе – пра выставу раскажа яе куратар Марта Табакернік. Наступны куратарскі тур адбудзецца 22 студзеня, а кандыдат навук Северын Кутэр раскрые сакрэты стварэння выставы.

Прысутнасць партрэта ў Польшчы таксама з'яўляецца падставай для размовы пра яго аўтара. Ары Схефер быў адным са шматлікіх дзеячаў у свеце культуры з бліжэйшага атачэння Шапэна.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры