Два новыя маршруты вакол віленскіх могілак Роса падрыхтаваў Сацыяльны камітэт па апецы Старых Росаў. Яны даступныя на мабільных прыладах і могуць дапамагчы падчас наведвання гэтага польскага нацыянальнага некропаля без наймання гіда.
Як паведаміў Польскаму радыё Дарыюш Лявіцкі з Сацыяльнага камітэту апекі Старых Росаў, новыя маршруты дапоўняць існуючыя, якія былі прэзентаваныя амаль два гады таму. Сама ідэя ўзнікла значна раней.
-Турысты прапанавалі нам стварыць віртуальны даведнік, які б паказаў найбольш важныя магілы людзей, якія спачываюць у гістарычным некропалі, – тлумачыць Дарыюш Лявіцкі.
Побач з асноўным маршрутам і маршрутам па магілах лекараў, створаны маршруты для лістападаўскіх і студзеньскіх паўстанцаў і сям'і Пілсудскіх.
-У кожным маршруце побач з абранай асобай прыводзіцца дакладнае месца пахавання, біяграфічны профіль, іканаграфія, надпіс і інфармацыя аб кансервацыі, а таксама цікавыя факты, – кажа Дарыюш Лявіцкі.
Матэрыялы, неабходныя для агляду славутасцяў, можна знайсці на польскай мове на сайце rossa.lt ва ўкладцы «Маршруты».
Могілкам Росы больш за дзвесце гадоў. Гэта адзін з чатырох польскіх нацыянальных некропаляў. Там пахаваны заслужаныя людзі. У 1936 годзе тут было пахавана сэрца маршала Юзэфа Пілсудскага.
ав