Незалежная тэатральная група «Купалаўцы» запрашае на свежыя прэм’еры, якія толькі-толькі адбыліся. Першы онлайн паказ спектакля паводле аднайменнага рамана Сяргея Пясецкага «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі» адбудзецца 13 студзеня а 19:00 на ютуб-канале «Купалаўцы».
Першы паказ спектакля адбыўся ў Кракаве ў рамках фестывалю «Боская камедыя». І вось цяпер настаў час онлайн прэм'еры.
Таксама ў студзеньскім рэпертуары калектыву «Radziva Prudok» у пастаноўцы Рамана Падалякі. У студзені доступ да спектакля «Radziva Prudok» будзе адкрыты два дні запар. Можна таксама будзе паглядзець ужо вядомыя «Я», «Войцэк», «Страх» у пазначаныя даты.
Заўсёды на канале Купалаўцаў «Паўлінка», «Тутэйшыя», аўтарскі музычны праект «Я гавару», эксперыментальная чытка «Гардэнія», аўдыёпраект паводле Джорджа Оруэла «1984».
ав