Беларуская Служба

Польскае радыё падрыхтавала адмысловыя перадачы для дзяцей на канікулах

18.01.2022 14:02
У Першай праграме Польскага радыё расказваюць пра ўнікальныя месцы і ідэі для правядзення часу на зімовых канікулах. 
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: fill/pixabay.com/CC0 Public Domain

У пяці ваяводствах Польшчы працягваюцца зімовыя канікулы. Пасля зімовы адпачынак пачнецца ў чарговых рэгіёнах. І так ажно да 27 лютага. Польскае радыё на час адпачынку ад вучобы падрыхтавала багатую прапанову, адрасаваную як дзецям, так і бацькам і дзядулям.

У Першай праграме Польскага радыё расказваюць пра ўнікальныя месцы і ідэі для правядзення часу на зімовых канікулах. Ёсць і новы конкурс «Герой нашай казкі» – распавядае журналістка Малгажата Радуха:

-Задачай дзяцей, бацькоў і дзядоў з’яўляецца адгадаць таямнічую постаць з байкі, легенды ці комікса. Першая загадка – гэта гукавы рэбус, а другая – апавяданне нашага калегі з Польскага радыё дзецям, актора, які іграе розныя постаці. Мы вельмі заахвочваем удзельнічаць у нашым конкурсе, паколькі ўзнагароды вельмі каштоўныя – гэта лічбавае радыё з сістэмай DAB+.

На зімовых канікулах на хвалі Польскага радыё таксама можна пачуць урыўкі з выключных раманаў з выбітным акцёрскім складам. Спачатку «Востраў скарбаў» Роберта Луіса Стывенсана, затым «Прыгоды Сіндбада-марака» і «Кніга джунгляў».

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры