У Каралеўскім замку ў Варшаве адкрылася выстава: «Паола Учэла. Мадонна з дзіцем«. Жамчужына італьянскай традыцыі ў еўрапейскім жывапісе з’яўляецца атракцыёнам «Галерэі шэдэўраў» – асобнага маршруту, які вядзе па пакоях Каралеўскага замка на першым паверсе.
«Мадонна з дзіцем» – гэта ранняя праца славутага мастака, творчасць якога паўплывала на наступныя пакаленні, лічыць куратар выставы Зузанна Патоцкая-Шавэрда(Zuzanna Potocka-Szawerdo):
-То бок на пакаленні такіх мастакоў, як Леанарда да Вінчы, ці італьянскія сюррэалісты і футурысты. Гэта мастак, які ў незвычайны спосаб паказваў свет на сваіх карцінах, выкарыстоўваючы гатычную традыцыю, у тым ліку багатыя дэкаратыўныя элементы. У наватарскі спосаб ён спалучаў іх з пошукамі перспектыву і глыбіні. Згаданая карціна – гэта яго ранні твор, але ў ім бачныя ўжо дзве асноўныя плыні, характэрныя творчасці Учэла.
Карціна Паола Учэла будзе суправаджацца іншымі «Мадоннамі» з калекцыі замка, кажа Зузанна Патоцкая-Шавэрда:
- Карціна Учэла прэзентуецца ў суправаджэнні чатырох іншых «Мадоннаў» з XIV i XV стагоддзяў. Гэта працы італьянскіх мастакоў, найвышэйшага класа. Гаворка ідзе пра Тадэа Гадзі, Андрэа Дзі Нерыя. Гэтыя карціны ствараюць пэўны кантэкст творчасці Учэла. Паказваюць традыцыю ў якой ён узрастаў і сярод якіх мастакоў тварыў.
«Мадонна з дзіцем» была напісана пасля вяртання мастака з Венецыі ў Таскану – каля 1430 года.
IAR/аз