У новым 54-м нумары Беларускага гістарычнага зборніка, які выдаецца ў Беластоку, ёсць шмат цікавых публікацый, прысвечаных як мясцовай так, і беларускай гісторыі.
Два гады таму выдавец – Беларускае гістарычнае таварыства, – вырашыла, што зборнік будзе выходзіць раз, а не два разы ў год. Рашэнне было выкліканае рознымі прычынамі, у тым ліку і фінансавымі.
У апошнім нумары зʼявілася больш мясцовых тэмаў, прысвечаных гісторыі беларусаў Падляшша. Нельга выключыць, што так будзе і ў чарговых нумарах, гаворыць навуковы рэдактар выдання, прафесар Яўген Мірановіч. Такой была ідэя, дарэчы, калі часопіс пачынаў выдавацца ў палове 1990-тых гадоў. Час вяртацца да каранёў выдання, лічыць гісторык.
З Яўгенам Мірановічам размаўляе размаўляе Яраслаў Іванюк.
слухайце аўдыёфайл
.