Праз амаль 80 гадоў праца «Аплакванне Хрыста» з майстэрні Лукаса Кранаха Старэйшага вярнулася ў Нацыянальны музей у Вроцлаве. Адна з самых каштоўных карцін з даўняй калекцыі вроцлаўскага музею была знойдзена ў Нацыянальным музеі ў Стакгольме.
Музей у Стакгольме пасля вывучэння матэрыялаў і правядзення даследавання аб паходжанні, афіцыйна рэкамендаваў ураду Швецыі вярнуць працу Польшчы. Карціна была намаляваная ў другой палове 30-х гадоў ХІV стагоддзя ў майстэрні Лукаса Кранаха Старэйшага, вядучага нямецкага жывапісца і гравёра эпохі Рэнесансу, моцна звязанага з Рэфармацыяй. Яна была ўключана ў зборы Сілезскага музею прыгожых мастацтваў у 1880 годзе.
Падчас Другой сусветнай вайны карціна была вывезена ў сховішча ў Камянец Забкавіцкі па загадзе кансерватара помнікаў Ніжнесілезскага ваяводства Гюнтэра Грундмана. У 1970 годзе карціна была набытая на аўкцыёне для Нацыянальнага музею ў Стакгольме.
ав