З нагоды Тыдня беларускай мовы (21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы) незалежная тэатральная група Купалаўцы пакідае ў адкрытым доступе ўсе свае спектаклі на ютуб-канале «Купалаўцы».
7 дзён 24 гадзіны ў праграме тыдня Radziva Prudok, «Войцэк» і «Я» Рамана Падалякі. «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі» і «Тутэйшыя» Мікалая Пінігіна. А таксама эпічны аўдыё праект «1984» Джорджа Оруэла і аўтарскі музычны праект «Я гавару», створаны самімі Купалаўцамі на вершы сучасных беларускіх паэтаў.
«Не забывайце сачыць за нашымі сацсеткамі. Будзем змагацца за настрой і радаваць вас рознымі цікавасцямі. Спантанныя эфіры, нечаканыя факты і неверагодныя гісторыі на старонках «Купалаўцы» ў фэйсбук і інстаграм», – пішуць акторы.
Паказы бясплатныя, але пры жаданні ўваходны квіток можна набыць па спасылцы:
https://destream.net/live/Kupalaucy/donate.
ав