Беларуская Служба

На плошчы Шчэпанскага ў Кракаве працуе выстава, прысвечаная Арміі Краёвай

16.02.2022 13:39
14 лютага 1942 году Саюз узброенай барацьбы быў перайменаваны ў АК. 
      80-
На Ластавіцкіх могілках у Гданьску адзначылі 80-годдзе перайменавання Саюза ўзброенай барацьбы ў Армію Краёву PAP/Adam Warżawa

Выставу суправаджае адукацыйны стэнд Інстытуту нацыянальнай памяці Польшчы. 14 лютага 1942 году Саюз узброенай барацьбы быў перайменаваны ў АК. Гэтая дата лічыцца датай узнікнення Арміі Краёвай.

Кіраўнік аддзела адукацыі інстытуту Адам Глябовіч дадаў, што выстава на 87 дошках паказвае вайсковую дзейнасць Саюза ўзброенай барацьбы, узнікненне Арміі Краёвай і падзеі да 1980-х гадоў:

-Мы вельмі сцісла паказваем, што адбывалася ў акупаванай Польшчы з 1939 году, таксама ў міжнародным кантэксце. Не забываючы пра важную дату – 14 лютага 1942 году. Завяршэнне вайны і пасляваенныя гады. Трэба памятаць, што жаўнераў АК часта пераследавалі ажно да 1989 году. Гэтыя людзі, хоць ужо былі ў сталым узросце, знаходзіліся пад наглядам Службаў бяспекі амаль да канца ПНР толькі за тое, што служылі Польшчы.

Шмат месца на выставе адведзена Варшаўскаму паўстанню і лёсам жаўнераў пасля роспуску Арміі Краёвай, стварэння Звязу «Свабода і Незалежнасць», які працягваў барацьбу з савецкім акупантам. Да сакавіка наступнага года выстава наведае 15 польскіх гарадоў.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры