Сёння я прапаную вашай увазе песню музыканткі, якая пазмагаецца за права прадстаўляць Польшчу на конкурсе песні Еўрабачанне.
Караліна Лізер (Karolina Lizer) – прадстаўніца маладога пакалення польскіх выканаўцаў. Праўда, дакладная дата яе нараджэння невядомая, але дзяўчына яшчэ маладая, ёй на вока прыкладна 23-24 гады. Яна развівае не толькі свой вакальны талент, але таксама грае на музычных інструментах – піяніна і клавесіне. Была вучаніцай Школы песні Эльжбеты Запэндоўскай і Анджэя Главацкага, а таксама Аўтарскай школы музыкі пры Тэатры Рома ў Варшаве. Выступае ў Ансамблі песні і танца Галоўнай школы аграрнай гаспадаркі, якая размешчана ў мікрараёне Урсынаў польскай сталіцы.
Караліна ўдзельнічала ў 57-ым Нацыянальным фестывалі польскай песні ў Аполі, дзе заваявала званне фіналісткі канцэрту дэбютаў з кампазіцыяй «Чыстая вада». Яна сама назвала сваё выступленне «вельмі інтэнсіўным часам і цудоўнай прыгодай. Падрыхтоўка працягвалася каля трох месяцаў. Гэта была выдатная практыка – выступіць на такой сцэне, дзе сваю кар’еру пачынала шмат маіх ідалаў. Я сябе адчувала, быццам бы рыхтавалася да ўласнага вяселля. Я ведаю, што ніколі не забуду гэтай вераснёвай раніцы», – напісала Караліна.
Музыкантка таксама ўдзельнічала ў праграме «Шанец на поспех», дзе атрымала адрозненне. Караліна вельмі любіць этнічную і фальклорную музыку. І такія менавіта матывы гучаць у кампазіцыі «Чыстая вада», хаця гэта не толькі польскія матывы, можна пачуць у песні таксама балканскія ноткі. Пяснярка мяркуе, што такая музыка можа падабацца славянскім народам.
Wyszyła ją nitką prababka
Babka znaczyła łzami
Wisiała na ścianie makatka
Z białymi łabędziami
Tu chłodna woda ze studni
Błękitem wpadała w miskę
I pewnie jakiś południk
Przecinał moja kołyskę
Czysta woda w środku lata
W nić pamięci się zaplata
W czystej wodzie na dnie miski
Żyją twarze naszych bliskich
W czystej wodzie na dnie miski
Żyją twarze naszych bliskich
Gdy mojej drogi szukałam
Jak kot, co się nocą wałęsa
Matka nocami płakała
Z księżycem srebrnym na rzęsach
Mijają czasy i mody
Dziś nie ma już miski i wody
I tylko w starej komodzie
Łabędzie marzą o wodzie
Czysta woda zdrowia doda
Ani chwili mi nie szkoda
Woda czysta, miska biała
W studni życia jej nabrałam
W sinym cieniu snu
Pod markizą rzęs
W drodze do wieczności
Lub do końca
Wracam zawsze tu
Gdzie prowadzi mnie kosmyk słońca
Вышыла яе ніткай прабабуля. Бабуля адзначыла слязамі. Вісеў на сцяне габелен з белымі лебедзямі. Прахалодная вада з калодзежа блакітам падала ў міску і, напэўна, нейкі мерыдыян праходзіў праз маю калыску. Чыстая вада ў сярэдзіне лета ў нітку памяці сплятаецца. У чыстай вадзе на дне міскі жывуць твары нашых блізкіх. Калі я шукала свой шлях, як кот, які цягаецца па начах, маці плакала ўначы са срэбным месяцам на вейках. Праходзяць часы і моды, сёння няма ўжо такой вады. І толькі ў старой камодзе лебедзі мараць пра ваду. Чыстая вада дадасць здароўя, ні адной хвіліны мне не шкада. Чыстая вада, белая міска. У крыніцы жыцця я яе набрала. У блакітным цені сну, пад заслонай веек, на шляху ў вечнасць. Або да канца. Я заўсёды вяртаюся сюды, куды мяне вядзе пасма сонца.
Тэкст гэтай кампазіцыі напісаў Томаш Кардэуш, музыку – Марцін Партыка.
Makatka – так называецца на польскай мове невялікі габелен з тканіны, часта вышываны прыгожымі дэкарацыйнымі ніткамі. Як правіла makaty, makatki вешаюць на сценах або (радзей) кладуць на мэблю.
Południk – гэта па-беларуску мерыдыян – геаграфічнае паняцце – лінія перасячэння паверхні зямнога шара плоскасцю, праведзенай праз якую-небудзь кропку зямной паверхні і вось кручэння планеты.
Kot się nocą wałęsa – кот ноччу цягаецца. Слова Валэнса вядомае на свеце толькі ў выглядзе прозвішча самага славутага ў Польшчы электрыка Леха Валэнсы, які быў лідарам прафсаюзу Салідарнасць, а пазней стаў прэзідэнтам. Але ёсць таксама форма дзеяслова wałęsać się, што азначае «цягацца, валачыцца».
Czysta woda zdrowia doda – вельмі папулярная прымаўка, якую часта паўтараюць палякі. Чыстая вада здароўя дадасць. Народная мудрасць.
нг