Беларуская Служба

Музычны ўрок польскай мовы: музыкант, які аддае перавагу свабодзе

31.03.2022 16:43
Футбаліста Левандоўскага і музыканта Данатана звязала любоў да музыкі.
Аўдыё
Donatan i Cleo
Donatan i Cleoфота: Wojciech Kusiński/PR

Слухачы Польскага радыё раз у тыдзень галасуюць за хіт-парад – 10 песняў, якія ім найбольш падабаюцца на дадзены момант. «Мой спіс хітоў» – гэта 10 песняў, якія прадстаўляюць на галасаванне слухачам музычныя журналісты Польскага радыё. Апошні хіт-парад выйграла песня, у якой ідзе гаворка пра свабоду.

Гэтая кампазіцыя – не новая. Песня была запісана яшчэ ў 2019 годзе, і ў прынцыпе, гаворка ў ёй абсалютна не пра вайну, а пра ўнутраную свабоду чалавека, пра яго права рабіць у жыцці тое, што ён любіць і што яму падабаецца. Аднак цяпер, калі ідзе жорсткая вайна Расіі супраць украінскага народу, песня пачала атаясамлівацца з прагай украінскага народу жыць у свабодзе.

Песню напісаў Данатан (Donatan – сапраўднае імя і прозвішча Witold Marek Czamara), пры супрацы з гуртом Энэй, а выдала кампазіцыю кампанія гуказапісу, якая належыць славутаму футбалісту Роберту Левандоўскаму. Футбаліста Левандоўскага і музыканта Данатана звязала любоў да музыкі.

Некалькі словаў біяграфіі Данатана. Нарадзіўся ў 1984 годзе ў Кракаве. Сын паляка і расіянкі, сем гадоў жыў у расійскім Таганрогу. Музыкант, музычны прадзюсар і гукарэжысёр, ён прадстаўляў Польшчу на конкурсе Еўрабачанне ў 2014 годзе. А ў 2012 годзе Данатан заняў 10-ае месца ў спісе дваццаці найлепшых польскіх прадзюсараў музыкі гіп-гоп.

Трэба сказаць, што з асобай Данатана звязана нямала неадназначных момантаў. Напрыклад, ён з’яўляецца прыхільнікам так званай славянскай рэлігіі, кажа, што каталіцкі касцёл у Польшчы – гэта пасольства ў карысць зусім чужой культуры, яго вінавацяць у панславізме, паганстве і сатанізме, а таксама ў сексізме. Усхваляў Чырвоную армію ды камуністычныя сімвалы – серп і молат. Я спадзяюся, што ён памяняў свае погляды пасля нападу Расіі на Украіну, хаця нідзе не знайшла асуджэння з яго боку гэтага варварскага нападзення.

Але цяпер час ужо прадставіць вам кампазіцыю, якая называецца «Wolę ciebie, wolność».

Wolę ciebie, wolność. Bo kochać mi wolno. Wolę ciebie, wolność, bo kochać mi wolno. Co stanie się ze mną, to wszystko mi jedno. Gdy mogę być sobą. Wolę ciebie, wolność, Tak, wolę cię, wolność. W niewidocznym, małym pokoju, co otacza go wielki mur, w papierowej kolebce spokoju stoją ludzie, a ja wśród stu. I chyba nie o to tu chodzi. Chyba to nie tak, to nie tak miało być. Nie chcę na nowo się rodzić, wolę tylko wolnym być. Gdy mogę być sobą. Wolę ciebie, wolność. Tak, wolę cię, wolność. Wolę ciebie, wolność. Wolę ciebie, wolność. Co stanie się ze mną, to wszystko mi jedno, gdy mogę być sobą. Wolę ciebie, wolność, tak, wolę cię, wolność. W tym pokoju stać niewygodnie i za dużo tu smutnych ścian. Zrozumiałem, że chcę bardzo mocno stąd szybko. Nie, szybciej, zwiać. I chyba nie o to tu chodzi. Chyba to nie tak, to nie tak miało być. Nie chcę, nie będę już prosić. Wolę po swojemu żyć.

Я аддаю перавагу табе, свабода, бо мне дазволена кахаць. Што са мной будзе, мне ўсё роўна, калі я змагу быць сабой. Я аддаю перавагу табе, свабода, Так, я аддаю перавагу табе, свабода. У нябачным маленькім пакоі, абнесеным вялікай сцяной, людзі стаяць у папяровай калысцы спакою, а я сярод сотні. І я не думаю, што пра гэта ідзе гаворка, гэта не павінна было быць так. Я не хачу нарадзіцца зноўку, я проста аддаю перавагу быць свабодным. У гэтым пакоі няўтульна і занадта шмат сумных сцен. Я зразумеў, што вельмі хачу выбрацца адсюль хутка, не, хутчэй, збегчы. І я не думаю, што пра гэта ідзе гаворка, я не думаю, што ў гэтым справа, мела быць інакш, гэта не павінна было быць так. Я не хачу, не буду больш пытацца, я аддаю перавагу жыць па-свойму.

 

Wolę ciebie, wolność – я аддаю перавагу табе, свабода. Дзеяслоў woleć перакладаецца на беларускую мову як «аддаваць перавагу». Я прызнаюся, што мне не хапае аднаго выразу, які акрэслівае гэтае дзеянне – woleć па-польску або предпочитать па-расійску. Калі беларуская мова будзе шырока выкарыстоўвацца ў Беларусі, а я веру, што такія часы наступяць, трэба будзе падумаць над нейкім іншым словам.

Kochać mi wolno – мне можна, мне дазволена кахаць. Выраз wolno азначае поўную свабоду – гэта цалкам дазволена, блізкае па значэнні слова – można. Яно таксама азначае, што нешта дазволена, але тут меншы эмацыйны зарад.

Co otacza go wielki mur – што акружае яго вялікі мур. Гэтая канструкцыя з займеннікам co (што) выкарыстоўваецца ў гутарковай мове.

Papierowa kolebka spokoju – папяровая калыска спакою. Калі папяровая, дык гэта нешта, што слабое, нестабільнае, можа лёгка распасціся.

Szybko zwiać – дзеяслоў з гутарковай мовы, які азначае хутка збегчы, «змыцца».

нг

Больш на гэтую тэму: Музычны ўрок польскай мовы