Беларуская Служба

25 гадоў таму польская каралева Ядвіга стала святой Каталіцкага касцёла

09.06.2022 13:49
25 гадоў таму, 8 чэрвеня 1997 г., падчас святой Імшы ў Кракаве Папа Ян Павел ІІ кананізаваў каралеву Польшчы Ядвігу Анжуйскую, апякунку Польшчы і апосталку Літвы.
Аўдыё
  • 25 гадоў таму польская каралева Ядвіга стала святой Каталіцкага касцёла
Магіла каралевы Ядвігі на ВавеліAutorstwa Poznaniak - Praca własna, CC BY-SA 2.5, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=11894120

Гэтая першая ў гісторыі кананізацыя на польскай зямлі адбылася ў прысутнасці мільёна вернікаў. Раней польскі Папа беатыфікаваў каралеву Ядвігу – 31 траўня 1979 года – напярэдадні першай пілігрымкі на радзіму.

Ядвіга з Анжуйскай дынастыі была дачкой Людвіка Венгерскага. У 1384 годзе ў 10-гадовым узросце яна была каранавана на караля Польшчы, а праз два гады, пасля каранацыі свайго мужа, літоўскага князя Уладзіслава Ягайлы на караля Польшчы, стала каралевай.

Чулая да чужой долі, яна дапамагала хворым і бедным, заснавала шпіталі і цэрквы. Яна паклапацілася аб рамонце Кракаўскай акадэміі, якой завяшчала свае каштоўнасці.

Яна атрымала згоду Папы на стварэнне тэалагічнага факультэта, а таксама замовіла першы пераклад Кнігі псальмаў на польскую мову, г.зв. Ядвігін або Фларыянскі псалтыр. У палітыцы яна адыграла вялікую ролю ў канфлікце з тэўтонскімі рыцарамі, умешваючыся ў іх узброеныя напады на Літву.

8 чэрвеня 1997 года Ян Павал II абвясціў каралеву Ядвігу святой:

-Мы сцвярджаем, што блаславёная каралева Ядвіга з’яўляецца святой. Упісваем яе ў каталог святых. Яна будзе шанаваная як святая ў цэлым Касцёле. У імя Айца, Сына і Святога Духа.

Для Яна Паўла ІІ гэта была цырымонія, якая, як ён сказаў, «завяршыла тысячагоддзе хрышчэння Польшчы»:

-Яна з’яўляецца дапаўненнем таксама таму, што дзякуючы працы Ядвігі ахрышчаныя ў Х стагоддзі палякі, пасля чатырох вякоў, пачалі апостальскую місію і прычыніліся да евангелізацыі і хросту сваіх суседзяў.

У гаміліі Ян Павал ІІ сказаў, што мерай велічы каралевы Ядвігі з’яўляецца дух служэння. Ён падкрэсліў, што новая святая аддала службе Хрысту і давераных ёй людзей, сваё сацыяльнае становішча, таленты і асабістае жыццё:

-Дух службы ажыўляў яе грамадскую актыўнасць. Яна актыўна ўдзельнічала ў палітычным жыцці сваёй эпохі, а пры гэтыя яна, дачка караля Венгрыі, умела спалучаць вернасць хрысціянскім прынцыпам з паслядоўнай абаронай польскіх інтарэсаў.

Напрыканцы гаміліі Ян Павал ІІ падкрэсліў, што каралева Ядвіга вучыць карыстацца дарам свабоды. Папа сказаў, што святы ведае, што «любоў – гэта выкананне свабоды»:

-Таму яна аддала Хрысту і народам, якія хацела да Яго прывесці, сваё жыццё і сваё валадарства. Яна дала цэламу народу прыклад кахання Хрыста і чалавека, які хацеў веры і навукі, як штодзённага хлеба і вопраткі.

Каралева Ядвіга памерла з характарыстыкай святасці 17 ліпеня 1399 году ў Кракаве ва ўзросце 25 гадоў некалькі дзён пасля родаў. Народжаная дачка Эльжбета Баніфацыя пражыла менш за месяц.. Пахавана ў Вавельскай катэдры.

Там таксама знаходзіцца і знакамітае Чорнае Распяцце, якое яна прывезла, калі прыехала ў Польшчу. Перад ім каралева шмат разоў малілася, перш чым прымаць самыя важныя рашэнні ў жыцці, як асабістыя, так і датычныя манархіі і краіны.

У сваім тастаменце Ядвіга завяшчала сваю маёмасць Кракаўскай акадэміі. Калі ў ХІХ стагоддзі адкрылі яе магілу, аказалася, што каралеўскія пахавальныя інсігніі былі выкананыя са скуры і дрэва.

ав

Больш на гэтую тэму: Багацце веры