Беларуская Служба

Польскае касмічнае агенцтва ўзнагародзіць найлепшыя навуковыя працы

16.06.2022 08:01
POLSA ладзіць навуковы конкурс у пяты раз. Прызавы фонд складае 30 тысяч злотых.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Free-Photos/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польскае касмічнае агенцтва (POLSA) шукае лепшыя навуковыя працы па шырока зразумелай тэме космасу. Старшыня агенцтва абвясціў конкурс для тых, хто заканчвае вышэйшую адукацыю і атрымае ступень кандыдата навук. Агнешка Гапыс (Agnieszka Gapys) з прэс-службы Польскага касмічнага агенцтва тлумачыць, што працы можна падаваць да сярэдзіны верасня:

- Дыпломныя работы павінны тычыцца тэмы космасу. Гаворка ідзе, між іншым, пра выкарыстанне касмічнай прасторы, развіццё касмічнай тэхнікі, у тым ліку, спадарожнікаў, дзейнасці касмічнай прамысловасці, выкарыстання даследаванняў у практыцы, у тым ліку ў эканамічных, абаронных і навуковых мэтах.

Агнешка Гапыс дадала, што ў мінулыя гады працы былі на вельмі высокім узроўні:

- Практычна, кожную з іх можна было б ажыццявіць. Часам гэта атрымліваецца, а часам не. Часам удзельнікі конкурсу працаўладкоўваюцца ў касмічным сектары, між іншым, дзякуючы навязаным падчас яго кантактам.

POLSA ладзіць навуковы конкурс ужо пяты раз. Прызавы фонд складае 30 тысяч злотых ( амаль 6,5 тысячы еўра).

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка