Фотаконкурс «Падляшша ў аб’ектыве» праходзіць 18-ы раз. Гайнаўскі беларускі музей да ўдзелу ў ім запрашае ўсіх, хто любіць і захапляецца гэтым рэгіёнам. Арганізатары стараюцца таксама ўручыць пераможцам прывабныя ўзнагароды. Так, у мінулым пераможцы атрымлівалі ноўтбукі і тэлевізары. Але ўзнагародай з’яўляецца таксама магчымасць паказаць свае працы на экспазіцыі, якая ўвесь год прэзэнтуецца ў Гайнаўскім беларускім музею.
Дырэктар музею Тамаш Ціханюк у размове з Яраславам Іванюком звяртае ўвагу на гістарычнае значэнне конкурсу: некаторыя архітэктурныя аб’екты, якія фатаграфавалі ўдзельнікі конкурсу, зніклі з краявіду Падляшша. На конкурс свае працы дасылалі таксама фатографы з Беларусі.
вс