На днях у выніку конкурсаў, аб’яўленых мэрыяй Беластоку, змяніліся дырэктары муніцыпальнага дзіцячага садка №14 з польскай і беларускай мовамі навучання ды базавай школы №14, дзе таксама навучаецца беларуская мова.
У конкурсе на дырэктара садка былі два кандыдаты – Луцыя Неміровіч, якая была дырэктарам установы шмат гадоў, і Анна Смык-Койла, якая да гэтага часу была невядомай у педагагічным асяроддзі. І менавіта апошняя перамагла ў конкурсе.
Змены адбыліся таксама ў базавай школе №14, дзе пасаду дырэктара пакінуў Збігнеў Клімовіч. Новым дырэктарам стала Ізабэла Гжыбоўска.
Пра змены ў беларускамоўнай асвеце ў Беластоку з журналістамі Валянцінай Лаеўскай з Радыё «Рацыя» ды Юркам Калінам з тэлеканалу «Белсат» размаўляе Яраслаў Іванюк.
слухайце аўдыёфайл