Беларуская Служба

У Варшаве адкрылася буйная выстава творчасці Віткацыя(ФОТА)

08.07.2022 16:01
Экспазіцыя складаецца з амаль 500 работ. Гэта, між іншым, жывапіс, малюнкі, пастэлі і фатаграфіі з музейных і прыватных калекцый.
Аўдыё
  • У Варшаве адкрылася буйная выставатворчасці Віткацыя
У Варшаве адкрылася буйная выставатворчасці ВіткацыяPAP/Radek Pietruszka

Надоечы ў Нацыянальным музеі ў Варшаве адкрылася незвычайная выстава творчасці Станіслава Ігнацыя Віткевіча пад загалоўкам: «Віткацы. Сейсмограф эпохі паскарэння». Новаадкрытая экспазіцыя з’яўляецца часткай святкавання 160-годдзя заснавання Нацыянальнага музею ў Варшаве.

Экспазіцыя складаецца з амаль 500 работ. Гэта, між іншым, жывапіс, малюнкі, пастэлі і фатаграфіі з музейных і прыватных калекцый.

У Варшаве адкрылася буйная выставатворчасці Віткацыя.  PAP/Radek Pietruszka У Варшаве адкрылася буйная выставатворчасці Віткацыя. PAP/Radek Pietruszka

«Мэта выставы – адкрыць нанава творчасць Станіслава Ігнацыя Віткевіча», – напісаў міністр культуры і нацыянальнай спадчыны прафесар Пётр Гліньскі з нагоды адкрыцця выставы ў Нацыянальным музеі ў Варшаве. Ён нагадаў, што Віткацы – адзін з самых рознабаковых мастакоў сваёй эпохі, на творчасць якога паўплывала «інтэнсіўнае паскарэнне цывілізацыі ў першай палове ХХ стагоддзя». «Менавіта задума пра гістарычныя і сацыяльныя змены, здаецца, вызначае гарызонт яго мастацкай і літаратурнай творчасці», – канстатаваў прафесар Гліньскі.

Выстава «Віткацы. Сейсмограф эпохі паскарэння» прысвечана творчасці Станіслава Ігнацыя Віткевіча – аднаго з найбольш выдатных творцаў польскай культуры ХХ стагоддзя. Ён быў рознабаковым мастаком, філосафам, пісьменнікам і пільным крытыкам цывілізацыі.

У Варшаве адкрылася буйная выставатворчасці Віткацыя.  PAP/Radek Pietruszka У Варшаве адкрылася буйная выставатворчасці Віткацыя. PAP/Radek Pietruszka

На выставе ў Нацыянальным музеі можна ўбачыць творы Віткацыя з яго ўласных калекцый, са шматлікіх музеяў і ўстаноў Польшчы, а таксама рэдка прэзентаваныя творы з прыватных калекцый.
Дырэктар Нацыянальнага музэю ў Варшаве сказаў, што выстава арганізаваная такім чынам, каб прыцягваць увагу наведнікаў да сучаснага кантэксту творчасці Віткацыя.

Ён нагадаў, што мастак быў сведкам злачынстваў рэвалюцыі, а праз два дзесяцігоддзі, ў верасні 1939 года, у рамках пратэсту супраць пагрозы, якая навісла з Усходняй Еўропы, здзейсніў самагубства на тэрыторыі тагачаснага ўсходняга памежжа Польшчы.

«Калі праца над гэтай выставай пачалася, ніхто з нас не думаў, што яна набудзе такі кантэкст і будзе змешчана ў нашай рэчаіснасці», – адзначыў Лукаш Гавел(Łukasz Gaweł):

- Я вельмі рады, што мы можам паказваць выставу Віткацыя ў Нацыянальным музеі ў Варшаве, які дарэчы можа пахваліцца адной з найбуйнейшых калекцый твораў згаданага мастака. Я таксама вельмі рады, што згаданая выстава паказвае Віткацыя інакш, чым да гэтай пары. Гаворка ідзе пра тое, што выстава немае храналагічнага ці тыпаграфічнага характару. Яна абапіраецца на кантэкст. Віткацы быў чалавекам, які дасканала ведаў, што адбываецца ў еўрапейскім мастацтве, таму мы паказваем таксама іншых мастакоў – не часта ў Польшчы можна палюбавацца творамі такіх майстроў як: Марцель Дзюшан, Умберта Бачоні і Макс Эрнст.

Мэта выставы – паказаць стаўленне Віткацыя да мастацтва, мэтай якога было зламаць традыцыйнае мысленне пра мастацкую творчасць. Выстава – гэта агляд тэм, важных для самога мастака і сучаснага мастацтва. Да іх адносяцца: космас, цела, гісторыя, рух, арыгінальнае мастацкае бачанне, псіхалагічная інтэнсіўнасць метафізічнага вопыту, сацыялагічная рэфлексія.

У Варшаве адкрылася буйная выставатворчасці Віткацыя.  PAP/Radek Pietruszka У Варшаве адкрылася буйная выставатворчасці Віткацыя. PAP/Radek Pietruszka

Важным аспектам прапанаванай інтэрпрэтацыі творчасці Віткацыя з'яўляецца таксама прэзентацыя яго перфарматыўнай і парамастацкай дзейнасці, кажа куратар выставы доктар Зофія Махніцка(Zofia Machnicka):

- Мы хацелі паказаць разнастайнасць творчасці Віткацыя. Віткацы быў татальным артыстам. Ён не толькі быў мастаком, але выкарыстоўваў розныя мастацкія сродкі. Менавіта такім чынам, мы планавалі паказаць яго творчасць – жывапіс, малюнак, перформанс, а таксама стратэгію самастварэння. Мы выходзім далёка за галоўную плынь творчасці Віткацыя, якую апісваюць падручнікі. Мы хочам уключыць у галоўную плынь гэтыя элементы творчасці, якія, магчыма, да гэтай пары знаходзіліся «на ўзбочыне».

У Варшаве адкрылася буйная выставатворчасці Віткацыя.  PAP/Radek Pietruszka У Варшаве адкрылася буйная выставатворчасці Віткацыя. PAP/Radek Pietruszka

Віткацы быў часткай вялікай плыні еўрапейскага мадэрнізму, таму яго працы нельга прадстаўляць у адрыве ад іншых прадстаўнікоў мастацтва таго перыяду. Таму на выставе «Віткацы. Сейсмограф эпохі паскарэння» творы Віткевіча супастаўлены з іншымі творамі авангардыстаў першай паловы ХХ стагоддзя, такімі як: Васіль Кандзінскі, Макс Эрнст, Рудольф Шліхтэр, Марцель Дзюшан, Умберта Бачоні, кажа Зофія Махніцка:

- Мы не паказваем раннія этапы яго творчасці, звязаныя з яго мастацкай адукацыяй. Мы паказваем іканічныя кампазіцыі, рэалізаваныя паводле ідэі чыстай формы. Паказваем выдатныя пастэлі; вельмі цікавыя рысункі, а таксама аб’екты, звязаныя з парамастацкімі дзеяннямі. Мы паказваем таксама фатаграфіі Віткацыя.

«Віткацы ўсведамляў свой час, эпоху і задачы мастака», але ён жыў таксама ў моманце нейкага пералому, што таксама мела ўплыў на яго творчасць, падкрэслівае Махніцка:

- Віткацы жыў у моманце нейкага пералому. Пачуццё занепакоенасці заканчэннем нейкага парадку і крызіс тагачаснага свету рэзаніруе з тым, што мы адчуваем сёння. Падзеі апошніх месяцаў паказваюць, што справа не толькі ў экалагічным крызісе, але таксама палітычным і грамадскім. Таму мы можам пераглядацца ў творчасці Віткацыя. Гэта таксама важна «чытаць» мастакоў з сучаснай перспектывы.

- кажа куратар Зофія Махніцка.

У Варшаве адкрылася буйная выставатворчасці Віткацыя.  PAP/Radek Pietruszka У Варшаве адкрылася буйная выставатворчасці Віткацыя. PAP/Radek Pietruszka

Арганізатары выставы «Віткацы. Сейсмограф эпохі паскарэння» у Нацыянальным музеі ў Варшаве падкрэсліваюць бескампраміснасць і паслядоўнасць Станіслава Ігнацыя Віткевіча, якія захапляюць па сённяшні дзень.

Віткацы чэрпаў натхненне з розных мастацкіх і навуковых дасягненняў, рэагаваў на навакольную сучаснасць. Ён быў сведкам гісторыі – Першай сусветнай вайны і Кастрычніцкай рэвалюцыі, фіксатарам праяў паскарэння цывілізацыі.

У Варшаве адкрылася буйная выставатворчасці Віткацыя.  PAP/Radek Pietruszka У Варшаве адкрылася буйная выставатворчасці Віткацыя. PAP/Radek Pietruszka

Выставу «Віткацы. Сейсмограф эпохі паскарэння» у Нацыянальным музеі ў Варшаве можна глядзець да 9 кастрычніка 2022 года.

PAP/IAR/facebook.com/MuzeumNarodowe/аз

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу