Беларуская Служба

У Варшаве адкрыўся Музей Вольнай Беларусі

18.07.2022 16:49
У нядзелю 17 ліпеня ў Варшаве па вуліцы Фоксаль, 11 (Foksal 11) быў адкрыты Музей Вольнай Беларусі.
Аўдыё
  • У Варшаве адкрыўся Музей вольнай Беларусі

Пры нагодзе адбыліся канцэрты беларускіх музыкаў, майстар-класы для дзяцей і кірмаш беларускіх кніг. Таксама ўспаміналі пратэсты і рэпрэсіі 2020 году.

Галоўнай падзеяй было адкрыццё выставы беларускага мастака Ігара Цішына «Дом, у якім разлятаюцца сцены. Паміж двума імгненнямі».

Як гаворыць каардынатарка стварэння Музея Вольнай Беларусі Наталля Задзяркоўская на гэты момант будзе ён выконваць ролю, хутчэй за ўсё, прасторы, у якой будуць адбывацца беларускія культурныя імпрэзы. Частка экспанатаў ужо сабраная і надалей яны будуць збірацца.

Слухайце сюжэт Яраслава Іванюка

Фота аўтара









Амбасадар РП у Беларусі Артур Міхальскі (L)

Больш на гэтую тэму: Беларусы ў Польшчы