Прыгожы глыбокі голас, акторскі талент і харызма – такімі якасцямі надзяліла прырода Бэрнарда Ладыша. Нядаўна споўнілася 100 гадоў з яго дня нараджэння. З гэтае нагоды варта прыгадаць выдатнага опернага спевака.
Бэрнард Ладыш нарадзіўся 24 ліпеня 1922 г. у Вільні. Памёр 25 ліпеня 2020 года ў Варшаве. Ладыш быў оперным спеваком, паходзіў з сям'і з музычнымі традыцыямі. У Другую сусветную вайну быў актыўным падпольшчыкам, арыштаваны НКУС, трапіў у папраўча-працоўны лагер. Пасля вайны паступіў у Дзяржаўную вышэйшую музычную школу ў Варшаве.
Паколькі музыкант нарадзіўся ў Вільні, у яго быў не толькі цудоўны голас, але і непадробны віленскі спеў. Оперная сцэна – не адзінае месца працы Ладыша. У яго былі таксама ролі ў кіно. І было іх даволі шмат: у кінастужцы «Агнём і мячом», «Знахар», «Каратэ па-польску», «Лялька», «Зямля запаветная», «Даліна Ісы».
У дзяцінстве і раннім юнацтве Бернард спяваў у дзіцячых, а потым царкоўных хорах. Калі быў падлеткам, пачалася вайна. У 1941 годзе пачаў дзейнасць у падполлі. Рыхтаваў невялікія дыверсіі, распаўсюджваў падпольную прэсу, сачыў за перамяшчэннем нямецкіх войскаў у горадзе. Восенню 1943 года быў накіраваны ў лес, у партызанскі атрад. Летам 1944 г. удзельнічаў у аперацыі «Вострая брама», якая павінна была вызваліць Вільню ад нямецкай акупацыі да ўваходжання саветаў. Аднак праз некалькі дзён пасля таго, як горад быў заняты НКУС, большасць жаўнераў арыштавалі і адправілі ў працоўныя лагеры. Ладыш трапіў у лагер у Калузе, але адносна хутка быў вызвалены.
Пасля вайны пераехаў у Варшаву. Працаваў кладаўшчыком. А пасля працы спяваў у сваім складзе. Там яго і пачуў прафесар спеву Музычнай акадэміі імя Фрыдэрыка Шапэна і запрапанаваў яму вучыцца спяваць. У 1947 г. Бэрнард Ладыш удзельнічаў у рэспубліканскім конкурсе спеву, арганізаваным Міністэрствам культуры і мастацтва. І заняў першае месца. Пазней была доўгая карʼера і доўгае цікавае жыццё. Бэрнард Ладыш памёр 25 ліпеня 2020 г. у Варшаве.
А ў нашым эфіры песня «Казак» у яго выкананні.
Tam na górze jawor stoi, Jawor zielonieńki. Ginie Kozak w cudzej stronie. Kozak młodziusieńki. «Ginę, ginę w cudzej stronie, Śmierć mi oczy tuli. Proszę ciebie, moja miła, donieś do matuli». Przyszła matka, przyszła matka. Przyszła matuleńka. Obróciła blade lica Przeciw synaleńka: «Otóż widzisz, mój syneczku, moje drogie dziecię! Nie słuchałeś ojca, matki. Takie twoje życie». Proszę matko, proszę matko, pięknie pochowajcie, niech we wszystkie biją dzwony, w organ mi zagrajcie. Niechaj tylko nie chowają cmentarniane diaki, jeno same ukraińskie grzebią mnie Kozaki.
Там, на гары явар стаіць. Явар зялёненькі. Гіне казак у чужым краі, малады казак. «Я гіну, гіну на чужыне, Смерць калыша вочы. Калі ласка, мая мілая, раскажы маёй матулі.
Прыйшла маці, прыйшла маці, прыйшла матуленька. Павярнула бледны твар да сына: «Ну, бачыш, сыночак, дзіцятка роднае!.. Ты не слухаў ты бацьку, маці, такое тваё жыццё». Калі ласка, маці, калі ласка, прыгожа пахавайце. Хай усе званы звоняць, у арган мне грайце. Хай толькі не хаваюць магільныя дзякі, а толькі адны ўкраінскія казакі.
Tam na górze – гэтае словазлучэнне можна перакласці двума рознымі спосабамі. Першы – там, на гары, а другі – там, на версе. А які будзе правільны, залежыць толькі ад кантэксту.
Zielonieńki, młodziusieńki – тут прыметнікі ў памяншальна-пяшчотнай форме. Для польскай мовы таксама характэрнае багацце формаў, як і для беларускай, але якраз гэтыя формы прыметніка вельмі рэдка ўжываюцца, тут выразны ўплыў усходніх моваў, у дадзеным выпадку, відаць, украінскай, калі гаворка ідзе пра ўкраінскага казака.
Przyszła matka – і зноў прыклад словазлучэння, якое можна перакласці па-рознаму. Przyszła – гэта як форма дзеяслова (прыйшла), так і выраз «будучая».
Blade lica – lico – гэта старапольская форма, якая ўжо не ўжываецца ў сучаснай польскай мове, але захавалася ў расійскай. Па-польску скажам twarz, па-беларуску твар, а па-расійску ліцо.
Cmentarniane diaki – магільныя дзякі. Гэтае слова – дзяк рускага паходжання. На Русі, у Вялікім Княстве Літоўскім, а таксама Маскоўскай дзяржаве дзякам называлі службовую асобу, часта яны нават былі паднявольнымі людзьмі.
нг