20 гадоў таму - 17 жніўня 2002 г. - Ян Павел ІІ у Кракаве-Лагеўніках даверыў свет Божай Міласэрнасці. Гэта адбылося падчас яго апошняй пілігрымкі ў Польшчу.
Папа хацеў, каб паведамленне, абвешчанае пры пасярэдніцтве святой Фаўстыны трапіла да ўсіх жыхароў планеты і змяніла свет:
-Там, дзе пануе нянавісць, дзе вайна прыносіць боль і смерць невіноўным, патрэбная міласэрнасць, якая зажыўляе людскія думкі і сэрцы, нараджае мір.
Ян Павал ІІ быў абаронцам чалавечага жыцця. Таму ў Лагеўніках ён заклікаў прыняць міласэрнасць:
-Дзя няма павагі да жыцця і годнасці чалавека, патрэбная міласэрная любоў Бога.
Акт даверу свету Божай Міласэрнасці вісіць па правым баку алтара ў санктуары ў Лагеўніках. Штогод гэтае месца наведвае каля двух мільёнаў пілігрымаў.
ав