Пачынаюцца першыя земляныя работы на месцы былога Саксонскага палаца ў Варшаве. Працы звязаныя з рэканструкцыяй аб’екта з нуля, зводзяцца да раскрыцця захаваных падмуркаў гістарычнага комплексу, кажа прэс-сакратар кампаніі «Саксонскі палац» Славамір Куліньскі (Sławomir Kuliński):
- Мы будзем раскопваць сутарэнні Саксонскага палаца, каб праверыць стан сцен, якія знаходзяцца пад зямлёй. Гэта адзіны фрагмент гістарычнага комплекса, акрамя Магілы невядомага жаўнера, які захаваўся да сённяшняга дня, і які быў унесены ў рэестр помнікаў. Праверым, у якім стане падмуркі; як гэта будзе выглядаць і як мы зможам іх выкарыстаць падчас рэканструкцыі Саксонскага палаца. Нагадваю, рэканструяваны комплекс будзе ўзведзены над гэтымі падмуркамі такім чынам, каб у будучыні іх можна было адкрыць для наведвальнікаў.
Восенню пачнуцца археалагічныя і земляныя работы. Яны будуць праходзіць на тэрыторыі былых камяніц на вуліцы Каралеўскай і былога палаца Брюля. У раёне самога Саксонскага палаца археалагічныя работы ўжо праводзіліся ў 2006-2008 гадах. Тады было знойдзена больш за 29 тысяч гістарычных артэфактаў.
Рэканструкцыя, знішчанага падчас вайны Саксонскага палаца, палаца Брюля і шэрагу камяніц на вуліцы Каралеўскай завершыцца ў 2030 годзе. Бюджэт праекта складае 2,5 мільярда злотых.
Саксонскі палац у міжваенным перыядзе быў сядзібай Генштаба Войска Польскага. Пасля разбурэння палаца немцамі ў канцы снежня 1944 года, адзіным яго следам застаўся фрагмент трох цэнтральных аркад з сімвалічнай Магілай-помнікам Невядомаму жаўнеру.
IAR /аз