Госць нашага музычнага эфіру сёння – Анджэй Рыбіньскі (Andrzej Rybiński). Спявак, гітарыст, кампазітар, які адчувае сябе на сцэне як рыба ў вадзе, паколькі знаходзіцца на гэтай жа сцэне ўжо дзясяткі гадоў. Нарадзіўся музыкант у 1949 годзе ў Лодзі, а на пачатку 70-ых гадоў разам з жонкай Элізай ён заснаваў гурт Andrzej i Eliza, а да супрацы пры стварэнні калектыву яны запрасілі вядомага музыканта і кампазітара Збігнева Холдыса. Анджэй Рыбіньскі супрацоўнічаў з выдатнымі польскімі аўтарамі песень. Гэта, у прыватнасці, Богдан Алевіч, Марэк Дуткевіч і Анджэй Курыла.
Рыбіньскі не толькі выканаўца, але таксама гітарыст. Ён граў на гітары ў гурце «2 плюс 1». У Польшчы ён вядомы дзякуючы сваім хітам, як «Я не лічу гадзін і гадоў» або «Я цябе знайду». Нягледзячы на свой ужо зусім не малады ўзрост, музыкант не збіраецца ісці на пенсію, у яго яшчэ ёсць шмат творчых планаў. Як ён сам кажа, у яго яшчэ шмат жадання ствараць новыя песні. «Мне здаецца, што ўсё прыгожае і лепшае ў мяне яшчэ наперадзе», – сказаў нядаўна пясняр у эфіры Польскага радыё.
Артыст адзначае, што падыходзіць спакойна да цяперашняга музычнага рынку, паколькі разумее, што яму цяжка спаборнічаць з маладымі выканаўцамі, але пры гэтым ён звяртае ўвагу на тое, што яго шлягер «Я не лічу гадзін і гадоў» ужо мае больш за 46 мільёнаў праглядаў у інтэрнэце. Ён таксама дадаў, што часам чытае каментары, якія з'яўляюцца пад запісам гэтай песні. І аказваецца, што часта іх пішуць маладыя людзі, якім падабаецца кампазіцыя і яны жадаюць яе паслухаць.
Нядаўна дуэт „Анджэй і Эліза” выдаў новы кампакт-дыск пад назваю «Czas Relax», але я хачу вам прадставіць яго старэйшы хіт – «Я не лічу гадзін і гадоў» (Nie liczę godzin i lat).
Wschodami gwiazd i zachodami
Odmierzam czas liści kolorami
Odmierzam czas, nie używając dat
Czekaniem na niespodziewane
Straconych szans rozpamiętywaniem
Odmierzam czas, nie używając dat
Nie liczę godzin i lat
To życie mija, nie ja
Bliżej gwiazd, bliżej dna
Jestem wciąż taki sam
W zgiełku dni, w morzu dat
Własny swój znaczę ślad
Własny ślad
Zużytych słów przesypywaniem
Gubieniem dróg i odnajdywaniem
Odmierzam czas, nie używając dat
Bez godzin i bez kalendarzy
Długością dni, zmiennością zdarzeń...
З усходамі зорак і заходамі я вымяраю час колерамі лісця. Я вымяраю час, не ўжываючы датаў. І чаканнем сюрпрызаў. Роздумамі пра страчаныя магчымасці. Я вымяраю час без выкарыстання датаў. Я не лічу гадзін і гадоў. Гэта жыццё праходзіць, а не я. Бліжэй да зорак, бліжэй да дна. Я ўсё яшчэ той жа, усё той жа.
У мітусні дзён, у моры датаў я пазначаю свой след. Перасыпаючы ўжываныя словы, губляючы шляхі і знаходзячы іх. Я вымяраю час, не ўжываючы датаў. Без гадзін і без календароў. Даўжынёй дзён, зменлівасцю падзей я вымяраю час, не ўжываючы датаў. Я не лічу гадзін і гадоў. Гэта жыццё праходзіць, а не я...
Odmierzam czas – я вымяраю час. Я хачу згадаць пра іншы выраз, звязаны з вымярэннем часу, які прыдумалі палякі. Дарэчы, трэба сказаць, што ў польскай мове шмат сінонімаў і багацце выразаў, якія называюць прадметы, прыдуманыя за мяжою, на польскі манер. Скажам, той жа гадзіннік. У шырокім выкарыстанні слова zegar (гадзіннік на руку – zegarek). Але гэты выраз паходзіць ад нямецкага Seiger. На пачатку гэтай назвай называлі толькі пясочны або водны гадзіннік, а з часам так пачалі казаць пра кожны гадзіннік. Аднак палякі прыдумалі свой выраз: czasomierz – прылада, якая вымярае час, але яна працуе толькі падчас вымярэнняў. У гутарковай мове так часам называюць гадзіннік, але гэтае слова не ўвайшло ў шырокі ўжытак як назва кожнага віду гадзінніка.
Rozpamiętywanie – гэтым словам называюць занятак, які вельмі любяць многія палякі, дый і беларусы таксама. Што значыць rozpamiętywać? Гэта разважанні пра нейкае здарэнне ў мінулым. Як правіла людзі, разважаючы пра мінулыя падзеі, аналізуюць, што яны зрабілі не так, чаму яны або хтосьці іншы зрабіў так, а не інакш, і ці магчыма было паступіць іншым чынам, каб было лепш. Лепш старацца гэтага не рабіць, не вяртацца ў мінулае і не аналізаваць, што мы зрабілі не так. Спецыялісты кажуць, што такі негатыўны аналіз пройдзенага этапу можа стаць прамым шляхам да дэпрэсіі ды іншых дрэнных наступстваў. Лепш сказаць: што было, тое было і прайшло, жывем далей. І больш не разважаць пра мінулае.
Nie używając dat – не карыстаючыся датамі, не ўжываючы датаў. Я хачу згадаць пра рэчы, якія ўжо былі ва ўжытку – такія рэчы ў Польшчы называюць używane, або z drugiej ręki – літаральны пераклад – з другой рукі.
нг