Сёння я хачу прадставіць вашай увазе песню, якая ўсхваляе радасць жыцця без ніякіх падтэкстаў. Дарэчы, кампазіцыя так і называецца «Радасць раніцай» (Radość o poranku). Песня ўжо не новая, яна ўпершыню прагучала яшчэ ў 70-ыя гады, і доўгі час была даволі папулярная, хаця цяпер яе ўжо рэдка можна пачуць, скажам, па радыё. Спявае кампазіцыю Марлена Драздоўска (Marlena Drozdowska). І спачатку я крыху раскажу пра гэтую пяснярку.
Марлена нарадзілася ў ліпені 1958 года ў горадзе Гіжыцк. Закончыла сярэднюю музычную школу ў Варшаве. Спяваць пачала ў 1973 годзе на фестывалі ў Кракаве. У гэтым жа годзе яна пачала супрацоўнічаць з калектывам, які называўся “Група 1”. З ім на Фестывалі польскай песні ў Аполі ў 1974 годзе яна праспявала менавіта гэтую кампазіцыю, пра якую ідзе гаворка. Дзякуючы гэтай песні група заваявала ўзнагароду міністра культуры і мастацтва. Пасля гэтага Марлена ў першай палове 80-ых гадоў выступала з уласным калектывам Хотлайн (Hotline) у заходняй Еўропе, між іншым у Аўстрыі, Германіі і Швейцарыі. Вярнуўшыся ў Польшчу, яна выдала сваю першую сольную кружэлку, запіс якой стаў магчымы дзякуючы супрацы з кампазітарам Анджэем Кажыньскім.
І яшчэ адзін забаўны факт з музычнай біяграфіі Марлены Драздоўскай. У 1991 годзе яна, разам з акторам Марэкам Кондратам, запісала касету, якая, па ідэі, павінна была стаць пародыяй на просценькія папулярныя песні. Але, аказалася, што песня пад назваю "Mydełko Fa" заваявала вялізную папулярнасць сярод аматараў музыкі disco polo (польскі адпаведнік расійскай папсы) і стала вялікім шлягерам. Аматары disco polo не заўважылі яе сатырычнага характару, а песня стала амаль што гімнам гэтай разнавіднасці музыкі. А ў нашым эфіры – кампазіцыя «Радасць раніцай».
Jak dobrze wstać skoro świt
Jutrzenki blask duszkiem pić
Nim w górze tam skowronek zacznie tryl
Jak dobrze wcześnie wstać dla tych chwil
Gdy nie ma wad wspaniały, piękny świat
Jak dobrze wcześnie wstać wiosną lat
Otrząsa się z rosy bez
Chcę w taki dzień znaleźć cię
Obiecał mi poranek szczęście dziś
I szczęście dziś musi przyjść
Nie zmąci mej radości żaden cień
Wschodzące słońce śmieje się
Co za dzień!
Obiecuje nam ranek wszystko
Co chcemy mieć
Miłość ludziom, deszcze listkom, słowom sens
Budzimy się do życia
Naiwni tak, jak czasem porankiem bywa piękny świat
Nadzieja i jutrzenka siostry dwie
Trzeba wiedzieć, że są
Wierzyć w nie
Dzisiaj odnajdę, odnajdę siebie samą
Dzisiaj na pewno wyjdę za mąż
Dzisiaj, dzisiaj. Bo dzisiaj... Wstaje świt
Taki piękny to czas
Chce się żyć
I chce się wstać
Bo chce się żyć...
Як добра ўстаць на досвітку, золку бляск піць да дна. Перад тым, як жаўрук завядзе сваю трэль у вышыні. Як добра рана ўстаць. Схапіць тыя моманты, калі няма недахопаў, цудоўны, прыгожы свет. Як добра рана ўстаць вясной гадоў. Страсае расу бэз. Я хачу знайсці цябе ў такі дзень. Абяцала мне раніца шчасце сёння. І шчасце сёння павінна прыйсці.
Не зменіць маёй радасці ніводзін цень. Узыходзячае сонца смяецца. Які дзень! Абяцае нам раніца ўсё, што мы хочам мець. Любоў – людзям, дожджык – лісткам, словам – сэнс. Мы прачынаемся, каб жыць. Такія наіўныя, як часам раніцай бывае прыгожым свет. Надзея і світанак – дзве сястры. Трэба ведаць, што яны ёсць. Верыць у іх. Сёння я знайду саму сябе, сёння я абавязкова выйду замуж. Сёння, сёння, таму што сёння... Устае світанак, такі прыгожы гэта час. Хочацца жыць і хочацца ўстаць. То, чаго ты хочаш, да чаго імкнешся больш за ўсё, толькі ў такі дзень можа здарыцца.
Skoro świt – гэтае словазлучэнне перакладаецца «перад світанкам» або «на світанку», калі вось-вось наступіць світанак. Як правіла так кажуць, калі хтосьці ўстае вельмі рана – палякі кажуць wstać skoro świt. Сам выраз skoro азначае неўзабаве, рана, хутка.
Jutrzenka – гэта світанак. Агулам, польская мова багатая сінонімамі. І вось, выраз świt мае шмат сінонімаў – словаў, падобных па значэнні – ужо раней названая jutrzenka, а таксама poranek, ranek, zarzewie, zorza, brzask, przedświt, zaranie ды іншыя.
Duszkiem pić – гэта значыць, піць вельмі хутка, на адным дыханні да дна, або інакш – залпам.
Nie ma wad – няма недахопаў, няма заганаў. Wada i zaleta – гэта па-польску недахоп (загана) і перавага (нейкі плюс).
Wierzyć w nie (nadzieja i jutrzenka) – гэта верыць у іх (у надзею і світанак).
нг