На гэты раз я хачу прадставіць вам цікавую кампазіцыю музыканткі маладога пакалення, якая ў сваёй музыцы спалучае розныя музычныя стылі. Гаворка ідзе пра Магду Грабоўскую-Вацлавэк, якая ўзяла сабе сцэнічны псеўданім Бовска (Bovska - Magda Grabowska-Wacławek).
Звестак пра біяграфію музыканткі няшмат, толькі самая базавая інфармацыя. Бовска нарадзілася ў Варшаве ў 1985 годзе. Яна вакалістка, ілюстратарка, аўтарка тэкстаў песняў. Закончыла Музычны ўніверсітэт імя Фрыдэрыка Шапэна і Акадэмію прыгожых мастацтваў у польскай сталіцы.
У 2016 годзе, вясной, выйшаў яе дэбютны студыйны альбом пад назвай “Kaktus”. Перад прэм'ерай альбома выйшаў аднайменны сінгл, да якога Бовска запісала кліп. А ўжо 10 жніўня сінгл быў класіфікаваны як залаты, дзякуючы продажу 10 тыс. асобнікаў. Альбом заняў 23-га месца ў афіцыйным спісе продажаў у Польшчы. Таксама ў 2016 годзе пяснярка была намінаваная да Еўрапейскай музычнай прэміі MTV як найлепшая польская выканаўца. У 2017 годзе яе прозвішча было прадстаўленае да прэміі “Фрыдэрык” у намінацыі «Фанаграфічны дэбют года».
Так што дэбют выканаўцы быў вельмі паспяховы, і з таго часу падрыхтавана ўжо пяць альбомаў Бовскай. А я хачу вярнуцца да таго першага і прадставіць вашай увазе кампазіцыю, якая называецца «Кактус» («Kaktus»).
Na głowie mam kaktusa i paproci kwiat. Nie wiedzieć czemu wyrósł tu i rośnie od lat. Nie ma mnie, spadam w dół, boję się. Neurologiczne sploty, zwoje. I myśli szum, szum, szum. Gdy słyszę tłum, tłum, tłum. Rozumiem mało, mapa nieczytelna. Za rogiem bum, bum. Bumerangiem w głowę cios. Różowe smugi, zapamiętam głos. Zobaczę błysk, błysk, błysk. A w uchu świst, świst, świst. Oddechu nierównego cichy bełkot podstępnym uderzeniem zniszczyć chciał, ja stoję prosto…
Nie otworzę bram. We mnie pustynia, Warszawa zmieści się w środku. Sadzę palmy, krzewy I zakładam ogród. Patrzę w górę, zgięta w pół. Nie boję się. Siła ze źródła, czuję zapach. Wiem. I myśli szum, szum, szum gdy słyszę tłum, tłum, tłum. Rozumiem mało, mapa nieczytelna. Za rogiem bum, bum. Bumerangiem w głowę cios. Różowe smugi, zapamiętam głos. Zobaczę błysk, błysk, błysk. A w uchu świst, świst, świst. Oddechu nierównego cichy bełkot. Podstępnym uderzeniem zniszczyć chciał, ja stoję prosto. Nie otworzę bram. Czuję siłę, wiem, wiem, wiem. Patrzę w górę nie boję się...
У мяне на галаве кактус і папараць-кветка. Я не ведаю, чаму ён тут вырас і расце гадамі. Няма мяне, я падаю ўніз, я баюся. Неўралагічны клубок, звіліны. І думак шум, калі чую натоўп. Я разумею мала, мапа не чытаецца. За вуглом бум, бум. Удар бумерангам па галаве.
Ружовыя палосы, я буду памятаць голас. Убачу ўспышку, а ў вуху свіст, свіст... Дыхання няроўнага ціхая балбатня. Падступным ударам хацеў знішчыць, я стаю прама.
Я не адчыню варотаў, ува мне пустыня, Варшава змесціцца ў сярэдзіне. Я саджу пальмы, кусты і разбіваю газон. Я гляджу ўверх, сагнутая папалам. Я не баюся, сіла з крыніцы, я адчуваю пах. Ведаю і думак шум, калі чую натоўп. Я разумею мала, мапа не чытаецца... Я не адчыню варотаў, я адчуваю сілу, я ведаю, ведаю... Я гляджу ўверх, я не баюся...
Na głowie mam kaktusa – на галаве ў мяне кактус. Чаму менавіта кактус паяўляецца ў гэтай песні? У дадзеным выпадку гэтая расліна з’яўляецца сімвалам чагосьці немагчымага, невыканальнага. Палякі часам кажуць, што хутчэй у іх кактус на руцэ вырасце, чым нешта здарыцца. А ў аўтаркі гэтай песні вырас кактус на галаве – сімвал нейкіх зусім нерэальных падзей.
Kwiat paproci – папараць-кветка – гэта чарговы сімвал нечага немагчымага, чаго няма ў рэальным свеце. Паводле легенды, папараць цвіце раз у год, але нікому або амаль нікому не ўдаецца знайсці гэтую кветку, а каму ўдасца яе сарваць у адну-адзіную ноч у годзе, той будзе шчаслівы.
Rośnie od lat – расце шмат гадоў. Словазлучэнне od lat – вельмі папулярнае ў польскай мове. Прыклады:
- od lat chodzę do tego sklepu – я здаўна (шмат гадоў) хаджу ў гэтую краму;
-mieszkamy tu od lat – мы жывем тут шмат гадоў (даўно).
Różowe smugi – ружовыя палосы або плямы. Смугі як правіла атаясамліваюцца з размытымі плямамі на шкле.
Neurologiczne sploty, zwoje – а гэтыя біялагічныя тэрміны азначаюць клубкі нерваў у чалавека. Дарэчы, нервовыя клеткі, відаць, так і выглядаюць – яны падобныя на клубок (па-польску zwój). Мы нават кажам у пераносным значэнні, калі хтосьці вельмі хвалюецца – што ён стаў «клубком нерваў».
Zakładam ogród – а вось тут лёгка памыліцца, калі не ведаць польскай мовы. Ogród – гэта не агарод у разуменні беларуса, а сад. А беларускі агарод – гэта польскі ogródek.
нг