Ёсць таксама стэнд Музычнага агенцтва Польскага радыё. Кірмаш будзе суправаджацца амаль 200 мерапрыемствамі, дэбатамі, сустрэчамі з аўтарамі і майстар-класамі для дзяцей.
Дырэктар Каралеўскага замка Войцех Фалькоўскі падкрэсліў, што кірмаш з’яўляецца важнай часткай місіі замка, бо кніга з’яўляецца асновай польскай культуры. Таму распаўсюджанне каталіцкай і гістарычнай кнігі з'яўляецца важнай задачай для Замка.
-Гэта таксама клопат пра выдаўцоў, якім патрэбная падтрымка, паколькі яны не могуць разлічваць на мільённы тыраж. Гістарычная кніга, рэлігійная, кніга каталіцкіх выдаўцоў патрэбныя і заслугоўваюць, каб быць у Замку, не толькі раз у год, але таксама падчас сустрэч і дэбат.
Старшыня Асацыяцыі каталіцкіх выдаўцоў Раман Шпакоўскі сказаў Польскаму радыё, што кірмаш – гэта свята добрых каштоўнасцяў і добрага слова:
-У ніякім іншым месцы мы не сустрэнем столькі выдаўцоў і кніг. Па-другое, гэта магчымасць сустрэцца з аўтарамі, часамі і з героем. У розных формах: дыскусіі, панэлі, слова ў розных постацях. Кожны ўспрымае слова ў рознай форме, якое знойдзе на кірмашы. Я буду рады, калі нехта мне скажа, што гэты кірмаш пакінуў у ім веды, як быль лепшым. І гэта для нас самае галоўнае.
На кірмашы ёсць таксама стэнд Музычнага агенцтва Польскага радыё. Агенцтва атрымала тры ўзнагароды каталіцкіх выдавецтваў за мультымедыя «Кардынал Стэфан Вышыньскі ў служэнні Касцёлу і Айчыне», «Сэрцам паляк, а талентам грамадзянін свету» і «Каб Польшча была Польшчай».
Беларусь прадстаўляе каталіцкае выдавецтва Pro Christa.
ав