"Усходняя Еўропа у сутыкненні цывілізацый" - гэта новая кніга старшыні Беларускага Гістарычнага Таварыства прафесара Універсітэту ў Беластоку Алега Латышонка.
Аўтар распавядае аб тым, як тэарэтыкі розных цывілізацый успрымалі нашую частку Еўропы, чаму яны лічылі, што гэта рэгіён, дзе непазбежны міжцывілізацыйны канфлікт.
Алег Латышонак прыводзіць, між іншым, меркаванні Льва Гумілява, Освальда Спэнглера, Фэлікса Канечнага а таксама Самуэла Гунтінгтона. Да нарысаў апошхняга "Сутыкненне цывілізацый", навязвае таксама загаловак новай кнігі прафесара Латышонка. Прафесар дагэтуль засяроджваўся на даследаваннях гісторыі Беларусі і беларусаў. Дастаткова згадаць кнігі: "Беларускія вайсковыя фармаванні", "Жаўнеры БНР", "Ад русінаў белых да беларусаў", "Нацыянальнасць - беларус", ці напісаную разам з прафесарам Яўгенам Мірановічам "Гісторыя Беларусі".
Пра новую кнігу з праф. Алегам Латышонкам размаўляе Яраслаў Іванюк.
«Усходняя Еўропа ў сутыкненні цывілізацый»