Беларуская Служба

Музычны ўрок польскай мовы: песня, якую напісаў Кшыштаф Логан Тамашэўскі пасля пачатку вайны

27.10.2022 17:47
А пазней гурт Skaldowie паклаў верш на музыку.
Аўдыё
Krzysztof Logan Tomaszewski znowu współpracuje ze Skaldami
Krzysztof Logan Tomaszewski znowu współpracuje ze SkaldamiJedynka/Wojciech Kusiński

«Рэгі на канец свету» («Reggae na koniec świata») – так называецца сінгл гурту Skaldowie і Кшыштафа Логана Тамашэўскага. Песня нарадзілася дзякуючы вершу Тамашэўскага, які напісаў яго яшчэ на пачатку расійскага ўварвання ва Украіну, вясной 2022 года. Нядаўна артыст быў госцем Першай праграмы Польскага радыё, падчас гутаркі ён закрануў тэму ўзброенага канфлікту ва Украіне. І адзначыў, што вельмі хацеў бы, каб гэтая вайна ўжо скончылася. Тады ж ён напісаў такі тэкст:

«У ваенны час, калі расійскія ракеты падаюць усё бліжэй і бліжэй да Польшчы, нават самага вялікага аптыміста ахоплівае пачуццё страху. У кожнага ў псіхіцы ёсць сістэма абароны. Можна і Богу памаліцца, і спіртнога выпіць, і тэлевізар выключыць, пайсці на доўгую прагулку з дзецьмі і сабакам. Якой будзе гэтая вясна? Для Польшчы, для Украіны, для свету? Кожная вайна – яскравае сведчанне ўпадніцтва чалавека. Не толькі маральнага. Тыя, хто яе развязаў – інтэлектуальна нізкія людзі, эгацэнтрычныя. Такімі людзьмі былі: Нерон, Сталін, Гітлер, Мусаліні, Чаўшэску, Кадафі, Усама бін Ладэн. Сёння гэта Пуцін, Лаўроў, Шайгу. Заўсёды маладыя гінуць на вайне, таксама шмат мірных жыхароў. Самае страшнае для мяне тое, што сёння гінуць безабаронныя дзеці і жанчыны» – напісаў Тамашэўскі на пачатку вайны.

Кшыштаф Логан Тамашэўскі – паэт, аўтар тэкстаў песень, рэпарцёр, дарэчы, ён працаваў на Польскім радыё. У 80-ыя гады эміграваў у Італію, а на пачатку 90-ых вярнуўся ў Польшчу. Гэтая песня была створаная разам з гуртом Skaldowie. Калектыў існуе і выступае на польскай музычнай сцэне ўжо шмат гадоў. Ён быў заснаваны ў 1965 годзе. Стварыў групу Анджэй Зеліньскі, які і спявае, між іншым, гэтую песню разам са сваім братам Яцэкам Зеліньскім, таксама членам групы.

ZAGRAJ SWE REGGAE OSTATNI RAZ, JESZCZE RAZ. GDY CHORYM OKIEM ŁYPIE DZIKI ZWIERZ, GDY GAŚNIE ŚWIAT, MUZYKA TO PRAWDZIWY MIECZ! TY, WIESZ, JAK ZACZĄĆ TAŃCZYĆ TO, W POWIETRZU CZUJESZ ŚMIERCI WOŃ. ZAGRAJ SWE REGGAE OSTATNI RAZ, JESZCZE RAZ, GDY GAŚNIE ŚWIAT.

TRWAJCIE BRACIA, WALCZCIE SIOSTRY! MY, POLACY, PAMIĘTAMY, JAK SMAKUJE PIEKŁO WOJNY! NAD KIJOWEM MORZE OGNIA, CHARKÓW PŁONIE JAK POCHODNIA, A WE LWOWIE CIEMNY SCHRON. KTO IM PODA DŁOŃ I BROŃ? WOLNOŚC NIGDY NIE ZAGINIE. SŁAWA, SŁAWA UKRAINIE!

TRWAJCIE BRACIA, WALCZCIE SIOSTRY, MY POLACY PAMIĘTAMY, JAK SMAKYJE PIEKŁO WOJNY. POD GRUZAMI MARIUPOLA KTOŚ O POMOC DŁUGO WOŁA – ZMKNIJ NIEBO PÓKI CZAS, WKRÓTCE ZNIKNIE KAŻDE Z MIAST. WOLNOŚC NIGDY NIE ZAGINIE. SŁAWA, SŁAWA UKRAINIE!

Заіграй сваё рэгі ў апошні раз, яшчэ раз, калі хворым вокам пазірае дзікі звер. Калі свет гіне, музыка – сапраўдны меч! Ты ведаеш, як пачаць танцаваць, у паветры ты адчуваеш подых смерці. Заіграй сваё рэгі апошні раз, яшчэ раз, калі прападае свет.

Трымайцеся, браты, змагайцеся, сёстры! Мы, палякі, памятаем, які смак у пекла вайны. Над Кіевам мора агню, Харкаў палае як факел, а ў Львове – цёмнае сховішча. Хто ім падасць руку і зброю? Свабода ніколі не загіне, слава Украіне!

Трымайцеся, браты, змагайцеся, сёстры! Мы, палякі, памятаем смак пекла вайны пад руінамі Марыупалю. Нехта доўга кліча на дапамогу – закрый неба, пакуль ёсць час, хутка знікне кожны горад. Свабода ніколі не загіне, слава Украіне!

Як я ўжо казала, гэтая песня, а хутчэй верш, які быў пакладзены на музыку, быў напісаны на пачатку вайны, у сакавіку, таму ў ім яшчэ вельмі свежыя, магутныя эмоцыі, звязаныя з нападзеннем. Цяпер мы, на жаль, крыху звыкліся з вайной, калі агулам можна звыкнуцца з такой жахлівай падзеяй, але чалавек прывыкае да ўсяго. А верш аўтар напісаў вялікімі літарамі, каб падкрэсліць свой жах і боль, які выклікае вайна.

W powietrzu czujesz śmierci woń – у паветры ты адчуваеш смерці пах (запах). Выраз woń, у адрозненні ад расійскага слова, на польскай мове мае нейтральнае значэнне (запах), а нават часта кажуць przyjemna woń – прыемны запах, прыемны водар.

Trwajcie, bracia – трывайце або трымайцеся, браты.

Jak smakuje piekło wojny – дзеяслоў smakować у дадзеным значэнні не ўжываецца ў беларускай мове. Гэта значыць – які смак у вайны.

Schron – так палякі называюць сховішча, прытулак, дзе можна схавацца ад пагрозы, скажам, ад ракетнага абстрэлу. Можа таксама быць schron przeciwatomowy – бамбасховішча, якое ахоўвае ад удару атамнай бомбы.

O pomoc woła – кліча на дапамогу. Я хачу звярнуць увагу на малую розніцу паміж назоўнікам pomoc (дапамога) і дзеясловам pomóc (дапамагчы). Гэта толькі адзін гук, таму можна лёгка памыліцца. 

нг

 

Больш на гэтую тэму: Музычны ўрок польскай мовы