Аню Дамброўскую (Ania Dąbrowska) прырода шчодра надзяліла рознымі талентамі. Яна сама піша тэксты сваіх песняў і музыку да іх, сама таксама з'яўляецца музычным прадзюсарам сваіх твораў.
Нарадзілася музыкантка ў студзені 1981 года ў горадзе Хэлм. Вучылася ў музычнай школе, але пасля атрымання сярэдняй адукацыі працягвала навучанне ў Вышэйшай школе грамадскай псіхалогіі ў Варшаве. Музычную кар’еру будучая пані псіхолаг пачала ў 2004 годзе, калі выйшаў яе першы альбом пад загалоўкам „Адзінота пасля змяркання” (Samotność po zmierzchu). Кампакт-дыск атрымаў высокія адзнакі ад крытыкаў і прызнанне публікі. Агулам да гэтага часу Аня выдала шэсць кампакт-дыскаў, у тым ліку пяць заняло першае месца па колькасці прададзеных паасобнікаў у Польшчы.
Дамброўская заваявала дзевяць прэмій у галіне музычнай дзейнасці «Фрыдэрык», а намінаваная была на гэтую ўзнагароду 34 (!) разы. Што цікава, у адным толькі 2009 годзе яна была намінаваная да гэтай узнагароды восем разоў, але так і не атрымала ніводнай статуэткі.
Ані ўдаецца спалучаць музычную кар’еру з асабістым шчасцем, сям’ёй. У яе ёсць муж і двое дзяцей, і хоць яна ў сваіх песнях часта спявае пра розныя праблемы ў адносінах паміж мужчынам і жанчынай, то ў жыцці выглядае на шчаслівую жонку і маці, папараццы час ад часу робяць ёй здымкі на вуліцы, напрыклад, як яна выходзіць з крамы з поўнымі сеткамі карысных для здароўя прадуктаў. Канешне, такія папулярныя асобы не могуць пазбегнуць паяўлення ў бульварнай прэсе, але, здаецца, Ані гэта не асабліва перашкаджае. Яна не стараецца выглядаць значна лепш, чым сярэднестатыстычная полька, у яе пасля цяжарнасцяў засталося крыху лішніх кілаграмаў, але гэта жанчыне нават да твару. Так што папулярнасць яе не папсавала. Гэта і не дзіўна, калі памятаць, што Аня вучылася на псіхолага. Яна ведае, як спраўляцца з рознымі сітуацыямі ў жыцці, у тым ліпку з папулярнасцю. Нават бульварная прэса называе яе таленавітай, прыгожай і вельмі сціплай.
І пераходзім ужо да кампазіцыі, якая называецца «Нехта іншы» («Ktoś inny»).
Pamiętam ten Twój wzrok. To była ściema. Prowadziłeś mnie gdzieś w noc. Wiem, jutra nie ma. Zapachem Twoich słodkich kłamstw upiłam się i zniknął stres. Na chwilę... Widziałam jak przez mgłę. To jakiś absurd, przecież wcale nie znasz mnie. Już chcę to zepsuć. Złamane serce bije znów. Unoszę się, dotykam chmur na chwilę... Gdy obudzą mnie znów myśli o Tobie, tak nierealne. Jakby to był tylko film.
Uwierzyłam, a Ty... Nawet przez moment Dziś nie patrzysz mi w oczy. Kimś innym byłeś wczoraj, dziś słów Ci brak. Nie jesteś już taki sam. Żar zgasł. Tak łatwo ogrywasz mnie. Ty chcesz, a ja się boję nabrać. Kimś innym jesteś niż wczoraj. Rozmowy aż po świt i wciąż za mało. Ten nonszalancki styl. Tacy nie ranią. Zbierałam każdy uśmiech Twój, wiedziałam, że jest tylko mój…
Я памятаю твой позірк. Гэта была хітрасць. Ты вёў мяне кудысьці ў ноч. Так, так, я ведаю, заўтра не будзе. Ад водару тваёй салодкай хлусні я апʼянела, і стрэс знік. На кароткі час... Я глядзела як праз туман. Гэта абсурд, ты мяне зусім не ведаеш. Я ўжо хачу гэта сапсаваць. Зноў бʼецца разбітае сэрца. Я ўзлятаю, дакранаюся да хмараў на секунду... Калі мяне зноў разбудзяць думкі пра цябе, такія нерэальныя. Быццам гэта быў толькі фільм.
Я паверыла, а ты... Нават ні разу ты не зірнуў мне сёння ў вочы. Учора ты быў кімсьці іншым, сёння табе не хапае слоў. Ты ўжо не той. Жар знік. Ты так лёгка абводзіш мяне вакол пальца. Ты гэтага хочаш, а я баюся быць падманутай. Ты іншы, чым быў учора. Размовы да світання і ўсё мала. Гэты бесклапотны стыль. Такія не прычыняюць болю. Я лавіла (збірала) кожную тваю ўсмешку, ведала, што яна толькі мая...
У тэксце гэтай песні няма нейкіх вельмі складаных выразаў або фразеалагізмаў, але ёсць некалькі словаў, якія ўжываюцца ў гутарковай мове, можа іх не быць у слоўніку, таму варта растлумачыць іх значэнне.
Ściema – гэта жаргоннае слова, якім карыстаюцца ў гутарковай мове, пераважна маладыя людзі, якія агулам любяць выкарыстоўваць жаргонныя выразы. Як перакласці гэта на беларускую мову? Хітрасць, прытворства, а нават крывадушнасць. Агулам пры дапамозе ściemy хтосьці хоча нешта атрымаць ад іншых людзей або не сказаць ім таго, чаго яны патрабуюць.
Słów ci brak – у цябе няма слоў, табе не хапае слоў. Даволі часта палякі ўжываюць кароткую форму гэтага словазлучэння – проста brak słów, калі сітуацыя на столькі элементарная, што яе нават не трэба каментаваць – адпаведнік англійскага no comments.
Daję się nabrać – я дазваляю сябе падмануць, абвесці вакол пальца. Так можа сказаць чалавек, які не распазнаў своечасова, што яго суразмоўца карыстаецца ściemą (хітрасцю), каб нешта атрымаць.
нг