Беларуская Служба

У Польшчы выйшаў падручнік па беларускай літаратуры 

10.11.2022 06:03
Выдавец падручніка – беластоцкі Фонд імя князя Канстанціна Астрожскага.
Аўдыё
  • У Польшчы выйшаў падручнік па беларускай літаратуры 
     . 4
Ян Карчэўскі з падручнікам «Родная літаратура. 4 клас агульнаадукацыйнага ліцэя»фота: Анна Пятроўская/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Польскія ліцэісты 4 класа могуць ужо вывучаць беларускую літаратуру па новым падручніку. Нядаўна выйшаў падручнік «Родная літаратура. 4 клас агульнаадукацыйнага ліцэя», аўтарам якога зяўляецца Ян Карчэўскі. З ім мы размаўляем пра кніжную пазіцыю. З аўтарам гутарыць Анна Пятроўская.

слухайце аўдыёфайл

Ян Карчэўскі – настаўнік беларускай мовы з вялікім стажам у агульнаадукацыйным ліцэі ў Гайнаўцы, грамадскі актывіст, аўтар падручнікаў па беларускай літаратуры для беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы.

Нагадаем, у Польшчы сярэдняя адукацыя складаецца з дзвюх ступеней: васьмігадовай базавай школы і чатырохгадовага ліцэя.

Выдавец падручніка – беластоцкі Фонд імя князя Канстанціна Астрожскага. Кніга выдадзеная за сродкі Міністэрства нацыянальнай адукацыі Польшчы.

Больш на гэтую тэму: Беларусы ў Польшчы