Больш за тысячу каляровых мапаў, схем і дыяграм, датычных Польшчы, можна паглядзець у другім выданні «Геаграфічна-палітычнага атласа Польшчы». За навуковае рэдагаванне і кіраванне праектамі адказвае прафесар Марцін Солаж(Marcin Solarz) з Факультэта геаграфіі і краязнаўства Варшаўскага ўніверсітэта. Географ нагадаў, што першае выданне атласа выйшла чатыры гады таму і выклікала вялікае зацікаўленне:
- Гэтае першае выданне заняло трэцяе месца на міжнароднай выставе мапаў, якая прайшла ў рамках Міжнароднай картаграфічнай канферэнцыі ў 2019 годзе ў Токія. Гэты, першы праект быў пачаткам. Ён абапіраўся на даследаванні і публікацыю. У сваю найноўшы праект – гэта ўжо не толькі даследаванні і публікацыя, але таксама адукацыя і прысутнасць у інтэрнэце.
На ўрачыстай прэзентацыі выдання, якая адбылася ў Варшаўскім універсітэце, прысутнічаў, між іншым, віцэ-прэм’ер і міністр культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы. Прафесар Пётр Гліньскі(Piotr Gliński) сказаў, што атлас, як і ўвесь адукацыйны праект, з'яўляецца захапляльным матэрыялам.
- Я ў захапленні тым, што можна знайсці ў выданні. Атлас складаецца з васьмі раздзелаў: «Польшча ў прасторы і часе», «Межы, тэрыторый, памяць», «Развіццё, дзяржава і палітыка», «Геаграфічныя назвы», «Палякі за мяжой, нацыянальныя меншасці ў Польшчы», «Польшча soft power» іг.д. Мапы дазваляюць пазнаёміцца з тым, як кшталтаваліся польскія межы, напрыклад, у XX стагоддзі, а таксама пазнаёміцца са шматлікімі выдатнымі аналізамі.
Міністр культуры дадаў, што атлас абʼёмны і ўсёабдымны, і на яго чытанне можна патраціць некалькі тыдняў. На думку палітыка, выданне можа быць шырока выкарыстанае ў розных аналізах, публічных дыскусіях і нават на віктарынах.
«Геаграфічна-палітычны атлас Польшчы. Польшча ў сучасным свеце: Перспектывы 2022» быў створаны дзякуючы працы 38 сааўтараў і паўтара дзясятка супрацоўнікаў. Выданне прадстаўляе палітычную і эканамічную пазіцыю Польшчы на фоне іншых краін Еўропы і свету. Тут таксама змешчаны звесткі пра гісторыю, палітыку, эканоміку і польскае грамадства.
Атлас можна набыць, напрыклад, у інтэрнэт-кнігарні Нацыянальнага цэнтра культуры. Аўтары перадалі таксама 5 600 экзэмпляраў у бібліятэкі сярэдніх школаў па ўсяе Польшчы. Акрамя самога атласа навукоўцы таксама праводзілі майстар-класы і сустрэчы па ўсёй краіне. Праект рэалізуецца з верасня 2020 года за сродкі Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны ў рамках шматгадовай урадавай праграмы «Незалежная» на 2017-2022 гады.
IAR /аз