Беларуская Служба

Музычны ўрок польскай мовы: кампазіцыя Агнешкі Хшаноўскай «Po drugiej stronie tęczy»

24.11.2022 15:21
Выканаўца сама піша свае песні. Напісала іх ужо каля 200.
Аўдыё
W Muzycznej Jedynce Agnieszka Chrzanowska zaprezentowała swój nowy utwór oraz opowiedziała o planach jubileuszowych
W "Muzycznej Jedynce" Agnieszka Chrzanowska zaprezentowała swój nowy utwór oraz opowiedziała o planach jubileuszowychWojciech Kusiński/Polskie Radio

У гэтым выпуску я прадстаўлю вашай увазе, дарагія слухачы, творчасць польскай акторкі і музыканткі Агнешкі Хшаноўскай (Agnieszka Chrzanowska). Пані Агнешка нарадзілася ў 1968 годзе ў Сасноўцу на поўдні Польшчы. У яе тэатральная адукацыя – закончыла Дзяржаўную тэатральную школу ў Кракаве, акрамя таго, вучылася ў Акторскай школе, таксама ў Кракаве.

У рамках сваёй музычнай дзейнасці Агнешка Хшаноўская стварыла больш за дзвесце песень. Аднак артыстка прызнаецца, што не імкнецца да камерцыйнага поспеху. «У нейкі момант я падумала, што хачу выказаць сябе ў песні. Ніякіх рамак і стылю я сабе не навязвала. І гэтыя песні выходзяць такімі, якімі яны выходзяць», – казала спявачка і акторка ў эфіры Польскага радыё.

Агнешка нейкі час выступала, між іншым, на сцэне ў Піўніцы пад Баранамі – тэатры ў Кракаве. Дэбют мастачкі на тэатральных падмостках адбыўся ў снежні 1996 года. Для песень, якія выконвае артыстка, характэрнае спалучэнне элементаў акторскай песні і танцавальнай музыкі. Аднак, па словах самой Агнешкі, гэта «нармальныя» песні. Вядома, з кожнай звязана свая гісторыя. «Я не думаю, што магла б напісаць што-небудзь для кагосьці іншага», – кажа Агнешка, і таму піша для сябе. Яе песні вельмі асабістыя, для выканання ёй самой жа.

Агнешка тры разы атрымлівала прэстыжную ўзнагароду на Аглядзе акторскай песні ва Уроцлаве, а таксама на Фестывалі студэнцкай песні, між іншым за песню, якую я вам хачу сёння прадставіць – «З другога боку вясёлкі»(Po drugiej stronie tęczy). Была намінаваная да прэміі Фрыдэрык за свае кампакт-дыскі.

Трэба сказаць, што Агнешка піша таксама іншыя моўныя версіі сваіх песняў – ангельскія, французскія і грэчаскія. Дарэчы, яна эмацыйна звязана з Грэцыяй, паколькі ў гэтай краіне нарадзіўся яе дзядуля. Пад канец 90-ых гадоў яна пражыла каля года ў Грэцыі, вывучала там класічны спеў.

Dzielę się z lustrem na dwie połowy
Ja płaczę, choć odbicie się śmieje
Za sobą goszczę swój cień nienowy
A on mi na złość się starzeje
Przecież musi być coś po drugiej stronie tęczy
Cicha miłość, mała dróżka z tysiącem poręczy
Przecież musi być gdzieś lustrzane odbicie
Prawdziwe słowa
Przecież musi być coś po drugiej stronie tęczy
Głośny krzyk i echo na tysiąc przełęczy
Przecież musi być cień, który ze mną chce żyć
Musi być
Dzielę się z oknem na dwie granice
Barwny świat szarzeje przez szybę zbrudzoną
Próbuję domyć szklane różnice
Lecz one żyją za drugą okna stroną

Я падзяляю люстэрка на дзве паловы. Я плачу, але мой адбітак смяецца. За сабою я прымаю ў госці свой не новы цень. І ён старэе мне на злосць. Па той бок вясёлкі павінна ж быць нешта. Ціхая любоў, маленькая сцяжынка з тысячай поручняў. Дзесьці ж павінен быць люстраны адбітак. Сапраўдныя словы. Па той бок вясёлкі павінна ж нешта быць.

Гучны крык і рэха на тысячу перавалаў. У рэшце рэшт, павінен жа быць цень, які хоча жыць са мной. Павінен быць. Я дзялюся з акном на дзве мяжы. Каляровы свет становіцца шэрым праз бруднае шкло. Я спрабую памыць шкляныя розніцы. Але яны жывуць па той бок акна...

Odbicie – гэта беларускае адлюстраванне або адбітак, як правіла так кажуць пра адбітак у люстры (lustrzane odbicie), а вось беларускія адбіткі пальцаў – гэта па-польску odciski palców.

Przecież – слова, якім палякі вельмі часта карыстаюцца, а яно перакладаецца на беларускую мову толькі адной літарай – ж (або жа). Напрыклад:

Przecież mówię, że trzeba kupić mleko – я ж кажу, што трэба купіць малако (перад тым, як зрабіць кактэйль, скажам);
Nіe wychodzimy na dwór, przecież pada deszcz – не пойдзем на вуліца, ідзе ж дождж.

Musi być – гэта павінна быць, але з большым зарадам прымусу – гэта неабходнасць, таксама на польскай мове ёсць выразы powinno być (powinien, powinna) – яны таксама перакладаюцца як «павінна, павінен».

Po drugiej stronie tęczy – з другога боку вясёлкі. Па-польску можна сказаць і «po drugiej stronie tęczy»і «z drugiej strony».

Barwny świat szarzeje – barwny – гэта тое ж самае, што і kolorowy (разнаколерны) – свет, у якім шмат колераў (barw).

Domyć różnice – вымыць да канца, эфектыўна вымыць (тут – у пераносным значэнні – вымыць розніцы).

нг

Больш на гэтую тэму: Музычны ўрок польскай мовы