Беларуская Служба

Музычны ўрок польскай мовы: Анна Вышконі з песняй „Było minęło”

08.12.2022 17:06
Кампазіцыя ўваходзіць у склад яе новага кампакт-дыску.
Аўдыё
Anna Wyszkoni
Anna Wyszkoniфота: Karolina Stanczewska/PR

У сённяшняй музычна-моўнай перадачы я хачу вярнуцца да творчасці адной з маіх любімых польскіх музыкантак. Анна Вышконі (Anna Wyszkoni ) нядаўна выдала свой новы кампакт-дыск. Пра альбом «Z cegieł i łez» Аня кажа, што «ён вельмі спелы», яна лічыць, што гэта яе найлепшы зборнік песняў за ўсю гісторыю музычнай кар’еры. «Гэта можа здацца нясціплым, але я думаю, што я дасягнула моманту ў жыцці, калі магу гаварыць пра сябе добра», – сказала Аня ў адным з інтэрв'ю. І дадала, што яна пасталела – і як чалавек, і як музыкантка, яна больш упэўненая ў тым, што хоча сказаць сваім слухачам і як хоча гэта сказаць.

Альбом «З цэглы і слёз» – пра звычайнае жыццё. У песнях прадстаўленыя розныя тэмы, у тым ліку тэма кахання, без якога цяжка абысціся, але таксама закранаецца праблема хуткага тэмпу нашага жыцця або, у адной з песень, ідзе гаворка нават пра дэпрэсію.

Вышконі працавала разам са сваёй камандай над гэтай кружэлкай толькі тры месяцы. Паводле яе словаў, тэмп працы быў вельмі інтэнсіўны, было мала часу на тое, каб аналізаваць дакладна тэксты песняў ці папраўляць мелодыю. На думку аўтаркі, у гэтым ёсць і свае станоўчыя бакі, паколькі, дзякуючы гэтаму, дыск выйшаў даволі спантанны і эмацыйны.

Некалькі словаў пра Анну Вышконі. Нарадзілася ў 1980 годзе, закончыла агульнаадукацыйны ліцэй, ва ўзросце 16 гадоў стала вакалісткай калектыву «Слёзы», а яшчэ раней выйграла конкурс «Міс падлеткаў» у сваёй гміне. З гуртом «Слёзы» выступала да 2010 года, але выдала таксама пяць сольных кампакт-дыскаў. У 2010 годзе музычны часопіс «Махіна» унёс яе ў спіс 50 найлепшых польскіх вакалістак. Былі таксама цяжкія перыяды з жыцця пясняркі, між іншым, калі ў 2016 годзе ў яе знайшлі анкалогію – рак шчытападобнай залозы. На шчасце, лячэнне ўдалося пачаць на ранняй стадыі, дзякуючы чаму яно было паспяховым.

А сёння прапаную вашай увазе кампазіцыю з новага альбому Ані, якая называецца «Было прайшло» (Było mineło).

Obejmiemy Ziemię łańcuchem rąk. Nawet daleko stąd usłyszą nasz głos. Czy ktoś rozumie ten dzisiejszy świat? Gonimy czas, a rzeczy najważniejsze nie zaczekają ani dnia. Niech nas prowadzi najjaśniejsza z gwiazd. A oczy twe im starsze, tym piękniejsze, zachowaj blask.

Słońce wyjdzie mimo największych burz. Było, minęło, spójrz. Nie grożą nam już. Ludzie już nigdy nie przestaną grać. To, co kochamy, nie przestanie znikać. Era Wodnika czy ognia czas. Do mojej twarzy przybliżysz swoją twarz. Poznajesz ją, to ta dziewczyna, którą spotkałeś pierwszy raz.

Мы абдымім зямлю ланцугом рук. Нават далёка адсюль пачуюць наш голас. Ці хто-небудзь разумее гэты сённяшні свет? Мы гонімся за часам, а самыя важныя рэчы не будзе чакаць ні адзін дзень. Хай нас вядзе самая яркая зорка. А твае вочы – чым старэй яны, тым прыгажэй, захавай свой бляск.

Сонца выйдзе, нягледзячы на самыя вялікія штормы. Было – прайшло, паглядзі. Яны нам ужо больш не пагражаюць. Людзі ніколі не перастануць гуляць. Тое, што мы любім, не перастане знікаць. Эра Вадалея або час агню. Наблізь свой твар да майго. Ты пазнаеш яго – гэта тая дзяўчына, якую ты сустрэў першы раз.

 

Obejmiemy ziemię łańcuchem rąk – мы абдымім зямлю ланцугом рук. У тэксце выраз зямля (ziemia) пішацца з малой літары, але, калі правільна, то павінна пісацца з вялікай літары – планета Зямля. На польскай мове, таксама, як па-беларуску, зямля мае некалькі значэнняў – гэта як назоў нашай планеты, так і сінонім грунту, напрыклад, сельскагаспадарчая, ворная зямля – ziemia rolnicza, хаця тут паляк хутчэй бы сказаў grunt rolniczy.

Gonimy czas – мы гонімся за часам. Тут невялікая розніца паміж беларускім і польскім словазлучэннем – па-польску пішацца без прыназоўніка «за». Але, калі палякі кажуць пра іншыя рэчы, за якімі яны гоняцца, то могуць карыстацца падобнай формай да беларускай, напрыклад, gonimy za pieniądzem – мы гонімся за грашыма.

Oczy twe im starsze, tym piękniejsze – канструкцыя «im.., tym…» – адзіная граматычна правільная ў польскай мове. Даволі часта сустракаецца іншая канструкцыя – чым, тым (czym więcej, tym lepiej). Гэта русыцызм, і паступова палякі ад яго адмаўляюцца, правільна казаць im więcej, tym lepiej.

Było minęło – было, прайшло. Гэтым словазлучэннем палякі карыстаюцца вельмі часта. Правільна яно пішацца з коскай – było, minęło. Гэта значыць, што падзея, пра якую ідзе гаворка, ужо здарылася, і, незалежна ад яе выніку, нельга яе змяніць, таму лепш з ёй змірыцца або забыць, паколькі яна ўжо страціла сваё значэнне.  

нг

 

 

Больш на гэтую тэму: Музычны ўрок польскай мовы