Віктар Швед быў беларускім паэтам з Беласточчыны. Ён – аўтар амаль дваццаці зборнікаў паэзіі, пісаў у асноўным для дзяцей. Напрыканцы жыцця выдаў таксама дзве кнігі ўспамінаў: «З Мора ў горад» і «З гораду ў Мора». Мора – гэта яго родная вёска на Беласточчыне ў гміне Чыжы.
Жыхары гэтай вёскі праз два гады пасля смерці літаратара ўшанавалі ягоную памяць вечарынай з вершамі і ўспамінамі.
Магчыма, гэтая сустрэча стане пачаткам цыклу такіх вечароў у будучыні, гаворыць жонка паэта Валянціна Швед. Яна кажа, што родная вёска Мора для паэта была вельмі важнай. Рэпартаж Яраслава Іванюка.
слухайце аўдыёфайл