У святочны перыяд я стараюся прадстаўляць вашай увазе ў гэтай рубрыцы кампазіцыі, нейкім чынам звязаныя з Калядамі. У польскай сцэнічнай творчасці вельмі шмат песняў, якія носяць рэлігійны характар. Кампазіцыі, якія спяваюць у каталіцкіх храмах у перыяд калядных святаў, называюць kolędy (не блытайце з беларускімі святамі – Калядамі. У Польшчы свята Каляды – гэта Boże Narodzenie, а вечар напярэдадні 25 снежня завуць Wigilia – яго жыхары Польшчы святкуюць вельмі ўрачыста, у кругу сям’і і блізкіх людзей).
Песня пад загалоўкам «Магія святаў» поўнасцю ўпісваецца ў перадсвяточны і святочны настрой у Польшчы. У гэты час людзі стараюцца забываць пра спрэчкі, мірыцца з блізкімі (або і больш далёкімі) людзьмі. Праўда, з самым вялікім нецярпеннем чакаюць святаў дзеці, але і многія дарослыя любяць гэты магічны час. Дзеці, канешне, чакаюць перш за ўсё падарункаў, а ўсе спадзяюцца, што новы перыяд у жыцці, які прыйдзе пасля Калядаў і Новага года, прынясе ім больш добрых, чым дрэнных навін. І пра гэтую магію святаў спявае музыкантка, якую я вырашыла прадставіць сёння ў музычна-моўнай рубрыцы. Кампазіцыя так і называецца – Магія святаў, яе выконвае Гося Анджэевіч (Gosia Andrzejewicz).
Па традыцыі прывяду коратка біяграфічныя звесткі пра пяснярку. Гося (Малгажата) нарадзілася на пачатку 1984 года ў горадзе Бытам. Яе сапраўднае прозвішча – Анджэйчук, але яна памяняла яго на Анджэевіч. Пачала сваю эстрадную кар’еру ў 2004 годзе. Не толькі спявае, але таксама сама піша музыку і тэксты сваіх песняў. Стыль яе кампазіцый – гэта поп-музыка, балады, хіп-хоп, танцавальная, электронная музыка ды іншае.
У Госі няма вельмі грунтоўнай музычнай адукацыі, у дзяцінстве яна вучылася граць на фартэпіяна, але закончыла звычайны агульнаадукацыйны ліцэй, вывучала ўпраўленне і маркетынг у вышэйшай школе ў Бельску. Выдала ўжо пяць кампакт-дыскаў з уласнай музыкай. Першы альбом падрыхтавала ў 2004 годзе, у 2006 годзе яна была адабраная для ўдзелу ў беларускім нацыянальным адборачным туры конкурсу «Еўрабачанне-2006» з песняй «Dangerous Game».
Яшчэ ў школе музыкантка пачала сур’ёзна цікавіцца італьянскай мовай, якая дагэтуль з’яўляецца яе хобі. Яна нават выехала ў Італію, каб там вучыць мову. У Фларэнцыі яна пазнаёмілася з італьянскім кампазітарам, які запрапанаваў ёй супрацу. Гафрэда Арландзі стаў прадзюсарам яе дэбютнага альбому, да песняў з якога таксама пісаў музыку.
А ў нашым эфіры гучыць кампазіцыя ў выкнанані Госі Анджэевіч, якая называецца «Магія святаў».
Każdy z utęsknieniem czekał na ten czas,
Bo wtedy wigilijny wieczór łączy nas,
A ciepło rodzinne otacza nasz dom
Gdy śpiewamy kolędy co rok
Poczuj szczęście w magii świąt
Odkryj w sercu twoim skarb
Jest w nim dobro i życzliwość
Podziel się z bliskimi tym
Wyrzuć z swego serca zło
I miej nadzieję, że za rok znów się
Spotkasz z rodziną
Powiesz im Wesołych Świąt
W świętach nawet smutki topią się
Bo w święta każdy sobie szczerze uśmiech śle
A ciepło rodzinne otacza nasz dom
Gdy śpiewamy kolędę Сicha noc...
Кожны чалавек з нецярпеннем чакаў гэтага часу, бо тады Калядны вечар нас яднае, а сямейная цеплыня акружае наш дом. Калі мы, як штогод, спяваем калядкі, адчуй шчасце ў магіі святаў. Адкрый у сэрцы тваім скарб. У ім ёсць дабрыня зычлівасць, падзяліся гэтым з блізкімі. Выкінь са свайго сэрца зло і спадзявайся, што праз год ты зноў сустрэнешся са сваёй сям'ёй і павіншуеш яе з Калядамі.
На святы нават смуткі таяць, бо на святы кожны пасылае сабе шчырую ўсмешку, а сямейнае цяпло грэе наш дом, калі мы спяваем калядку «Ціхая ноч»...
Czekać z utęsknieniem na coś – чакаць з вялікім нецярпеннем, з вялікай тугой чагосьці.
Wigilijny wieczór – пра калядныя святы я ўжо крыху расказала на пачатку перадачы. Але паўтару – Wigilia – гэта вечар 24 снежня, напярэдадні Божага нараджэння. Лічыцца, што Ісус Хрыстос нарадзіўся ноччу 25 снежня, таму таямніцу яго нараджэння 2022 года таму мы адзначаем кожны год у вечар перад гэтай датай. Дарэчы, у польскай каталіцкай традыцыі ёсць таксама ўдзел у так званай pastercy – гэта набажэнства ў касцёлах апоўначы – у 00.00 гадзін 25 снежня.
W magii świąt – у магіі святаў. Я хачу звярнуць увагу на граматычны аспект польскіх назоўнікаў, якія заканчваюцца канчаткам –іа. У родным склоне канчатак –іі, а не адно –і. Гэта, здаецца, элементарна, але палякі даволі часта робяць у гэтых выразах памылку.
нг