Канец старога года і першы дзень новага года – гэта па традыцыі час, калі людзям хочацца хаця б на пару дзён або на пару гадзін забыць пра свае праблемы і правесці час весела, з музыкай, танцамі і блізкімі сябрамі. І, канешне, павіншаваць адзін аднаго з Новым годам і пажадаць сабе лепшых часоў, якія могуць прыйсці з новым годам. У музычны ўрок польскай мовы я выбрала адпаведную песню, у якой гучаць пажаданні. Праўда, гэтая кампазіцыя жартаўлівая, сатырычная, у ёй выступаюць удзельнікі кабарэ або стэндап-клубу, як цяпер прынята называць падобныя калектывы.
Некалькі слоў пра сатырыкаў з Kabaret OT.TO. З самага пачатку свайго існавання Kabaret OT.TO удачна аб’ядноўвае выключна сатырычныя творы з музычнымі. Як падкрэсліваецца на сайце клубу, дасканалае пачуццё гумару і ўменне жартаваць, абстрактнае ўспрыманне рэчаіснасці і, нарэшце, талент перадаць эфекты сваёй творчасці на сцэне – гэта асноўныя рысы прафесіяналізму дадзенага кабарэ.
Калектыў быў заснаваны ў 1990 годзе – на самым пачатку працэсу палітычнай і эканамічнай трансфармацыі ў Польшчы. У палітызаваным свеце крытыка даволі холадна ўспрыняла стварэнне калектыву, які не жадаў займацца палітычнай сатырай, сатырыкаў вінавацілі, што іх жарты плоскія, а творчасць мала амбітная. У сваю чаргу, публіка, у адрозненні ад крытыкаў, адразу палюбіла творчасць кабарэ, што адлюстроўвалася ў поўных залах падчас канцэртаў.
Дагэтуль ОТ.ТО застаецца адным з нешматлікіх польскіх сатырычных калектываў, якія выкарыстоўваюць у сваёй творчасці іншую тэматыку, чым палітыка. Прасцей за ўсё жартаваць з палітыкаў, многія з якіх самі падкідваюць шмат тэмаў да крытыкі і жартаў, але сатырыкі, пра якіх ідзе гаворка, вырашылі ісці больш складаным шляхам і з палітыкаў не жартуюць.
Яны самі пішуць свае тэксты, іх цэняць за ўменне наладзіць блізкі, жывы кантакт з гледачамі і музычны талент. У рэпертуары ОТ.ТО нямала песняў, і якраз адну з іх я вам прадстаўлю. Гэта навагоднія пажаданні, праўда, ім ужо шмат гадоў, яны былі запісаны перад надыходам 2011 года.
Żeby Twoja kobieta zawsze czuła się młoda
Żeby wyglądała co najmniej jak Doda
Żeby niebo nad Tobą nie było pochmurne
Żebyś mógł częściej niż Edyta Górniak
By w kieszeni ciasno było zawsze portfelowi
By Ci lat ubywało jak Krzysiowi Ibiszowi
Żebyś w stare spodnie znowu mógł się zmieścić
I jak Kasia Cichopek byś był zawsze seksi
Żebyś w każdym miejscu i zawsze dał radę
Żebyś został jurorem w programie TAP MADL
Możesz mówić po polsku jak Dżoana Krupa
Bylebyś na zdrowiu nigdy nie podupadł
Niech Foremniak Cię całuje w... Mam Talent
Żebyś był dowcipny jak Tomek Kammel
A kiedy Cię znienacka najdzie ochota
Żebyś pląsał tak lekko jak Andrzej Gołota
Żebyś futer, kapeluszy chłopie miał bez liku
Byś był tak elegancki jak Tomasz Jacyków
I żebyś karierę zrobił wreszcie wielką
Żeby napisali o Tobie w Pudelku
Niech Cię wszystko, co dobre w Nowym Roku spotka
Życzy Tobie i Sobie Kabaret OT.TO
Каб твая жанчына заўсёды адчувала сябе маладой, каб яна выглядала як мінімум як Дода. Каб неба над табой не было пахмурным, каб ты мог часцей, чым Эдыта Гурняк. Каб у кішэні цесна было заўсёды гаманцу. Каб табе было ўсё менш гадоў, як Кшыштафу Ібішу. Каб ты мог зноў змясціцца ў старыя штаны. І як Кася Ціхопэк заўсёды быў сэксі. Каб ты ў кожным месцы і заўсёды з усім справіўся. Каб ты стаў членам журы ў праграме "Топ мадэль". Ты нават можаш размаўляць па-польску як Джоанна Крупа, каб толькі ў цябе не папсавалася здароўе. Хай Фарэмняк цябе цалуе ў... «Маю талент». Каб ты быў дасціпны як Томэк Камэль. А калі знянацку табе прыйдзе ахвота, каб ты плясаў як Анджэй Галота. Каб ты меў безліч футраў, капялюшаў, каб ты быў элегантны як Томаш Яцыкаў. І каб ты ўрэшце зрабіў вялікую кар’еру і каб напісалі пра цябе ў Пудэльку. Хай з табой здарыцца ўсё добрае ў Новым годзе. Гэтага жадае табе і сабе Кабарэ ОТ.ТО.
У гэтай кампазіцыі паяўляецца шмат асоб, звязаных з польскім шоў-бізнесам, кінематографам і сродкамі масавай інфармацыі. Праўда, песня была запісана ў 2011 годзе, таму не ўсе гэтыя людзі захоўваюць у Польшчы папулярнасць, але большасць з іх усё яшчэ вядомыя ў шоў-бізнесе.
Czuła się młoda jak Doda– адчувала сябе маладой як Дода. Па-польску кажуць czuć się młodo – адчуваць сябе молада, па-беларуску мы хутчэй скажам «адчуваць сябе маладым/маладой». А Дода (сапраўднае імя Dorota Rabczewska) – польская музыкантка, якая любіць шыкоўнае жыццё напаказ і розныя скандалы.
Edyta Górniak – чарговая польская пяснярка, якая амаль што выйграла конкурс Еўрабачанне ў 1994 годзе (заняла 2-ое месца).
By Ci lat ubywało – каб у цябе ўбывалі, а не прыбывалі гады. Гэта, канешне, немагчыма, але ў навагодніх пажаданнях усё дазволена.
Zawsze dał radę – заўсёды спраўляўся з усімі задачамі і цяжкасцямі.
Juror w programie TAP MADL Dżoana Krupa – член журы ў праграме Топ мадэль. Яанна (або з англійскай мовы Джоанна) Крупа – польская мадэль, якая расла ў Амерыцы, а, прыехаўшы на Радзіму, акунулася ў эстраднае жыццё Польшчы, вядзе тэлеперадачу, прысвечаную мадэльнаму бізнесу.
Pląsał tak lekko jak Andrzej Gołota – плясаў лёгка як Анджэй Галота. Галота – польскі баксёр, які ўдзельнічаў у шоў «Танец з зоркамі». Праўда, не ўдалося яму дайсці да фіналу, але ён карыстаўся вялікай любою тэлегледачоў.
Żeby napisali o Tobie w Pudelku – Pudelek – гэта як памяншальна-пяшчотная назва пароды сабак (pudel – pudelek – пудзель – пудзялёк), так і назва пляткарскага інтэрнэт-парталу, які публікуе звесткі з жыцця зорак.
нг