Беларуская Служба

Музычны ўрок польскай мовы: Навойска і Сянкевіч спяваюць пра параненае сэрца

12.01.2023 16:52
Ася толькі прабівае дарогу на музычны алімп, а Яцэк атрымаў любоў да музыкі ў родным доме.   
Аўдыё
Asia Nawojska
Asia NawojskaWojciech Kusiński/PR

Сёння я хачу прапанаваць вашай увазе кампазіцыю ў выкананні маладой музыканткі Асі Навойскай (Asia Nawojska), але не адной, а ў дуэце з прыгожым мужчынам – Яцэкам Сянкевічам (Jacek Sienkiewicz).

Нядаўна Ася была госцем музычнай перадачы на Польскім радыё. Яна адзначыла, што ў яе заўсёды было адчуванне, што добрыя рэчы, якія чалавек высылае ў свет, павінны да яго вярнуцца, і такія моманты прыходзяць да яе ўсё часцей, і гэта выдатна. Цяпер артыстка рыхтуе да выпуску дэбютны альбом.

Асія Навойская запісала песню «Разбітае сэрца» (Zbolałe serce) з Яцэкам Сянкевічам. Яна распавядала пра гэтую супрацу так: «Гэта было цудоўнае супрацоўніцтва, але, трэба прызнацца, я вельмі хвалявалася перад размовай па тэлефоне з ім, калі мне прыйшлося сказаць: «Слухай, Яцэк, у мяне такая песня і такі план». Калі я пісала гэтую песню, я ведала, што хачу выканаць яе ў дуэце з мужчынам (...), і калі перад маімі вачыма з'явіўся Яцэк, я падумала, што мне вельмі хацелася б, каб мы праспявалі яе разам», – распавяла Ася. Але Яцэку таксама спадабалася гэтая ідэя.

Некалькі словаў пра музыкантаў. Ася Навойска яшчэ толькі прабівае сабе шлях на музычны алімп, але гэта ў яе атрымліваецца няблага. Напрыклад, некалькі гадоў таму яна стала лаўрэаткай 53-яга Фестывалю студэнцкай песні, які адбыўся ў Кракаве ў кастрычніку 2017 года. І атрымала галоўную прэмію музычнага мерапрыемства – 5 тыс. злотых.

У сваю чаргу, дарога Яцэка Сянкевіча (Jacek Sienkiewicz) у свет музыкі была больш простай, паколькі ён нарадзіўся ў сям’і самага вядомага польскага лекара-музыканта Кубы Сянкевіча, лідара гурту "Elektryczne gitary". У адрозненні ад бацькі, Яцэк не пайшоў вучыцца на доктара, а адразу звязаў сваё жыццё з музыкай, выбраўшы адпаведны напрамак вышэйшай адукацыі – Яцэк вучыўся на кампазітарскім факультэце Музычнага ўніверсітэту ў Варшаве, а таксама на факультэце філасофіі. Дарэчы, філасофія, па яго ўласных словах, дае яму натхненне пры напісанні песняў, у тым ліку ён піша словы кампазіцый, а не толькі музыку.

Pamiętam tak dokładnie

Zachody słońc obiecywali ładnie

Że spróbujemy latać

Że nie będziemy gubić mnie

I zawsze się nabierałam

Pamiętam te rozstania

I długie potem dni

Te chwile zawahania

Czy może jestem gotów

Czy może zdołam ruszyć już

Czy opadł już po bólu kurz

Czy zbolałe serce potrzebuje więcej zim niż ta

By przestać się bać Zmądrzeć i wstać

Nie raz nie dwa marzyłem

By uspokoić się

Zakłóceń było tyle

Przytulić i wyczekać

Przytulić i wytrzymać sztorm

Przytulić i odnaleźć dom

Pamiętam te rozstania

I długie potem dni

Te chwile przepłakane

Nieprzespane sny

Mówiłam (mówiłem) do nie dla mnie

Że jeszcze nie potrafię

Że jeszcze nie nadaję się

A jednak ktoś obudził mnie...

Czy zbolałe serce potrzebuje więcej zim niż ta

By przestać się bać Zmądrzeć i wstać

Я памятаю так выразна заходы сонцаў. Яны абяцалі прыгожа. Што мы паспрабуем лётаць, што мы не будзем губляць мяне. І я заўсёды давала сябе падмануць. Я памятаю гэтыя расстанні і доўгія пазней дні. Гэтыя хвіліны без вагання. Ці, можа, я гатоў, ці, можа, я змагу адправіцца. Ці апаў ужо пыл ад болю.

Ці балючаму сэрцу трэба больш зімаў, чым гэтая, каб перастаць баяцца, паразумнець і ўстаць. Не раз і не два я марыў, каб супакоіцца. Перашкод было столькі. Прытуліць і пачакаць, прытуліць і перачакаць шторм. Прытуліць і знайсці дом.

Я памятаю тыя расстанні і потым доўгія дні, гэтыя хвіліны праплаканыя. Не праспаныя сны. Я казаў (казала) ім, што я яшчэ не магу, што яшчэ не гаджуся. Аднак нехта разбудзіў мяне... ці балючаму сэрца патрэба больш зімаў, чым гэтая, каб перастаць баяцца, стаць мудрым і ўстаць?

Zachody słońc – заходы сонцаў. На польскай мове, дарэчы таксама, як і на беларускай, выраз сонца ў множным ліку гучыць даволі недарэчна. Вядома ж, Сонца адно ў нашай галактыцы, хаця ў іншых галактыках могуць быць іншыя сонцы, але тут, канешне, ідзе гаворка пра захад аднаго і таго ж сонца, таму можна было б сказаць, і нават было б правільней, заходы сонца, але нельга назваць гэта памылкай.

Obiecywali ładnie – абяцалі прыгожа, добра. Слова ładnie можа мець таксама значэнне «добра», але нельга яго ўжываць, як расійскае ладно, так што не памыляйцеся. Калі расіянін скажа ладна, мы б сказалі добра – як палякі, так і беларусы.

Zawsze się nabierałam – я заўсёды верыла ў гэта (хаця гэта няпраўда), давала сябе падмануць. Nabrać się – інакш даць сябе падмануць. Напрыклад:

Brat pokazał mi drogi zegarek i powiedział, że jest jego. Dałam się nabrać – Брат паказаў мне дарагі гадзіннік і сказаў, што гэта яго. Я дала сябе падмануць.

Czy opadł już po bólu kurz – ці апаў ужо ад болю пыл. Пыл, зразумела, ападае пасля бітвы, але боль таксама можа быць бітвай.

Nie nadaję się – я не гаджуся, я не ўмею чагосьці зрабіць.

нг

Больш на гэтую тэму: Музычны ўрок польскай мовы