Павел Блэндоўскі (Paweł Błędowski) прадставіў нядаўна сваю новую кампазіцыю пад назваю «Такі момант». З гэтае нагоды я хачу распавесці пра яго творчасць. Павел стараецца сумяшчаць розныя прафесіі. Ён не толькі спявае, таксама займаецца журналістыкай. Як ён падкрэсліў падчас інтэрв'ю ў эфіры Польскага радыё, музыка заўсёды была блізкай яго сэрцу. Паводле ягоных словаў, працэс напісання песняў вельмі ўцягвае, спыніцца цяжка. А кампазіцыя «Такі момант» была напісана ў жніўні мінулага года, праца над ёй ішла даволі хутка. Дарэчы, па словах Паўла, матэрыял для новага альбому ўжо гатовы, цяпер аўтар шукае магчымасці яго выдаць.
«Для мяне вельмі важна, каб мае песні былі яркімі, але ў добрым значэнні гэтага слова, – падкрэслівае музыкант, – Каб у гэты цяжкі і дзіўны час, у які мы жывем, гэтая песня давала надзею на лепшыя, больш нармальныя дні. На наступным тыдні я запішу яшчэ адну песню. Калі ў мяне будзе ўжо поўны зборнік, я спадзяюся пераканаць аднаго з выдаўцоў, што варта выпусціць альбом», – сказаў ён у эфіры першай праграмы Польскага радыё.
А сінгл аўтарства музыканта, які я прапаную вам паслухаць, гэта песня ў стылі рок-музыкі, хаця і з мелодыяй хутчэй у стылі блюз. «Такі момант», Павел Блэндоўскі.
Nie mam złudzeń dokąd zmierza czas, nie mam złudzeń, ile jeszcze w nas jest zachwytu życiem, które trwa. Komu jeszcze chce się zmieniać świat. Wiem, zmęczenie bierze górę i masz już dosyć nieuczciwej gry w chowanego, obiecany raj dostarczono, rozdał talię kart. Ale przyjdzie taki moment, uwierz mi na słowo, nagle znajdziesz w sobie siłę, pójdziesz nową drogą. I co kpili z twoich marzeń, się udławią pychą, to jest twoje życie, twój rachunek i ryzyko.
Wychowani wokół drażnią cię, chciałbyś wysłać ich na drogę przez ból i biedę, którą szedłeś ty długie lata, żeby godnie żyć. Daj im spokój, niech za szybą tkwią, marny adres – ten ich szklany dom. Ty przynajmniej cenisz to co masz, nic za darmo – lepiej chyba tak. Ale przyjdzie taki moment – uwierz mi na słowo – kiedy oni zrozumieją, Jaka poszli drogą, kiedy kpili z twoich marzeń, zamiast zmienić siebie. To jest twoje życie, ich rachunek, ich sumienie. A może to ten właśnie dzień, gdy rodzisz się na nowo.
У мяне няма ілюзіяў, куды ідзе час, у мяне няма ілюзіяў, колькі ў нас засталося захаплення ад жыцця, якое ўсё яшчэ працягваецца. Каму яшчэ хочацца змяняць свет? Я ведаю, стомленасць бярэ верх, і ты ўжо стаміўся ад непрыстойнай гульні ў хованкі, абяцаны рай дастаўлены, калода карт раздадзеная. Але прыйдзе такі час, павер мне на слова, раптам знойдзеш у сабе сілы, пойдзеш новым шляхам. І тыя, хто здзекаваўся над тваімі марамі, падавяцца ганарыстасцю, гэта тваё жыццё, твой рахунак і рызыка.
Выхаваныя раздражняюць цябе, ты хацеў бы іх адправіць на шлях праз боль і галечу, па якім ты ішоў шмат гадоў, каб жыць годна. Пакінь іх у спакоі, няхай застаюцца за шклом, дрэнны адрас – іх шкляны дом. Ты прынамсі шануй тое, што маеш, нічога бясплатна не бывае – так, відаць, лепш. Але прыйдзе такі момант – павер мне на слова – калі яны зразумеюць, па якім шляху яны пайшлі, калі здзекаваліся над тваімі марамі замест таго, каб змяніць сябе. Гэта тваё жыццё, іх рахунак, іх сумленне. Магчыма, гэта менавіта той дзень, калі ты нараджаешся нанава.
Nie mam złudzeń dokąd zmierza czas – у мяне няма ілюзіяў, куды ідзе (або куды накіроўваецца) свет. Złudzenie – гэта польскі пераклад слова лацінскага паходжання «ілюзія». У польскай мове ёсць таксама iluzjon – так калісьці называлі кінатэатр, але цяпер гавораць проста kino. А ў Варшаве дагэтуль існуе кінатэатр пад назваю Iluzjon.
Zmęczenie bierze górę – стомленасць бярэ верх. На беларускую мову словазлучэнне zmęczenie bierze górę перакладаецца даслоўна.
Gra w chowanego – гэта гульня, у якую, бадай, усе мы гулялі ў дзяцінстве з сябрамі або пазней або са сваімі дзецьмі – у хованкі.
Rozdał talię kart – раздаў калоду карт. Talia – гэта не толькі назоў таго месца ў целе чалавека, дзе ногі пераходзяць у тулаў, а многія людзі, асабліва жанчыны, вельмі хвалююцца, каб не набраць там празмернай вагі, але таксама картачная калода.
To jest twoje życie, twój rachunek i ryzyko – гэта тваё жыццё, твой рахунак і рызыка. Палякі часта кажуць «żyć na własny rachunek» – гэта значыць, самому зарабляць на сваё ўтрыманне і распараджацца сваім лёсам.
Zamiast zmienić siebie – замест таго, каб змяніць сябе. На польскай мове падобная канструкцыя, як па-беларуску, але крыху спрошчаная. Не будзе памылкай, калі скажаце «zamiast tego, żeby zmienić siebie», але можна карацей.