Беларуская Служба

Цэнтр навукі «Капернік» святкуе Год Мікалая Каперніка

24.02.2023 13:04
З гэтай нагоды ў цэнтры можна пабачыць гуманоіднага робата, які сваім выглядам нагадвае вядомага астранома.
Робат Мікалай Капернік у Цэнтры навукі «Капернік»Фото: Katarzyna Nowicka/CNK

З нагоды святкавання Года Мікалая Каперніка Цэнтр навукі імя Мікалая Каперніка ў Варшаве падрыхтаваў для наведвальнікаў шэраг атракцыёнаў. У тым ліку гуманоіднага робата, які сваім выглядам нагадвае Мікалая Каперніка і валодае штучным інтэлектам.

Прэс-сакратар Цэнтра навукі «Капернік» Катажына Навіцка (Katarzyna Nowicka)кажа, што з робатам можна размаўляць на любую тэму:

- Тут хлусні няма. Ён адказвае на пытанні сам. Робат складаецца з некалькіх штучных інтэлектаў. Ён выглядае, як Капернік на вядомым вобразе Яна Матэйка. Мае мімічныя навыкі і можа далікатна рухацца.

Катажына Навіцка дадала, што робат пабудаваны на аснове моўнай мадэлі штучнага інтэлекту GPT3.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка

Фромбарк – тут Мікалай Капернік «зрушыў Зямлю і спыніў Сонца» (ФОТА)

17.02.2023 14:01
Гарадок на Віслінскім заліве – гэта таксама папулярнае месца сярод турыстаў і аматараў водных відаў спорту.