Час ад часу я вяртаюся да песняў, напісаных на вершы самай вядомай у Польшчы аўтаркі музычных кампазіцый Агнешкі Асецкай. Песня не новая, першая версія была запісана некалькі дзясяткаў гадоў таму, але цяпер паявіўся новы запіс у выкананні іншага музыкі. Гэта Марцін Янушкевіч (Marcin Januszkiewicz), які такім чынам кажа пра сваю творчасць: «Калі я ствараю нешта мастацкае ці сцэнічнае, мяне суправаджаюць часта тэксты Агнешкі Асецкай. Мне вельмі падабаецца тое, што яна можа расказваць пра нешта сур’ёзнае, гуляючы словамі». Актор, спявак і выкладчык Тэатральнай акадэміі ў Варшаве цяпер грае ў спектаклі «Эдыт і Марлен» і рыхтуе альбом з арыгінальнымі версіямі гуртоў Perfect і Lady Pank.
У 2011 годзе Марцін Янушкевіч заняў першае месца ў конкурсе «Памятайма пра Асецкую». Акрамя таго, у 2017 годзе ён стаў лаўрэатам агляду акторскай песні. Спявак адзначае, што творчасць культавай аўтаркі песень застаецца для яго крыніцай натхнення, яму надзвычай блізкія тэксты Агнешкі. «У мяне не было магчымасці сустрэцца з Агнешкай Асецкай. Таму нейкае ўяўленне пра яе я маю праз яе творчасць. Гэты сум і жальба, але пры гэтым і горкая ўсмешка ды іранічны гумар, блізкія майму ўспрыняццю жыцця», – сказаў Марцін.
Акрамя мастацкай дзейнасці, Марцін Янушкевіч выкладае ў Тэатральнай акадэміі ў Варшаве, у якой ён раней вучыўся. Актор кажа, што ставіцца да сваіх студэнтаў як да прафесіяналаў, да сваіх калег. А сам Марцін удзельнічае ў спектаклі «Эдзіт і Марлен» рэжысёра Марыі Сэвэрын. Ён, што цікава, выконвае жаночую ролю – грае Марлен Дзітрых. Па ягоных словах, падрыхтоўка да ролі была складанай, паколькі яму неабходна было навучыцца быць жанчынай, асвоіць, між іншым, спосаб хадзіць і сядзець як яна.
А я ўжо прапаную вашай увазе песню пад загалоўкам «Części zamienne» (запчасткі) у выкананні Марціна Янушкевіча.
Złamałaś mi serce, ale to nic, nie przejmuj się kochanie.
Już zamówienie na sztuczne serce dawno, dawno wysłane.
Pękła we mnie jakaś struna, nic, nic, to nic.
Wszystko nieważne, a zresztą już zamówienie
na sztuczną strunę wysłane do Bukaresztu.
Części zamienne, części zamienne za noce, za ranki, za dni.
Części zamienne, części zamienne za smutki, tęsknoty, za łzy.
Części zamienne, części zamienne za radość, za wierność, za szczęście.
Złamałaś mi życie, ale cóż z tego, nie przejmuj się, nie trzeba.
Już zamówienie na drugie życie wysłałem do nieba.
Byłaś moją prawą ręką, nic, nic, to nic.
Życie nie stanie się męką, już zamówiłem trzy nowe ręce,
zostałem razem z piosenką…
Ты разбіла маё сэрца, але гэта нічога, не хвалюйся, дарагая. Заказ на штучнае сэрца ўжо даўно адпраўлены. У мяне лопнула нейкая струна, нічога, нічога, нічога. Усё няважна, дарэчы, заказ на штучную струну адпраўлены ў Бухарэст.
Запасныя часткі, запасныя часткі за ночы, за раніцы, за дні. Запчасткі, запчасткі за сум, тугу, за слёзы. Запчасткі, запчасткі за радасць, за вернасць, за шчасце.
Ты зламала мне жыццё, але што з таго, не хвалюйся, не трэба. Я ўжо адправіў заказ на другое жыццё на нябёсы. Ты была маёй правай рукой, нічога... Жыццё не стане пакутай, я ўжо замовіў тры новыя рукі, я застаўся разам з песняй...
Części zamienne – гэта, зразумела, запасныя часткі. Таксама, як на беларускай мове, на польскай гэтае словазлучэнне можа называць самыя розныя прадметы – як запчасткі да нейкай механічнай прылады, у тым ліку аўтамабіля, з чым у першую чаргу атаясамліваецца гэты выраз, так і запасныя часткі нават да цела чалавека. Дарэчы, гэтае багацце значэння і выкарыстоўвае аўтарка верша, пішучы пра запчасткі для разбітага сэрца. А калі я ўжо згадала пра аўто і запчасткі да яго, то можна працягнуць аўтамабільную лексіку, назаву некалькі словаў, якія могуць уводзіць у зман чалавека, які толькі пачынае вучыць мову. Скажам, выраз bieg азначае не беларускі бег, а перадачу ў машыне, каробка перадач – гэта skrzynia biegów, maska – гэта капот, хаця гэтае слова азначае таксама і маску ў беларускім значэнні, а klamka – гэта ручка ў аўто. Калі вы скажыце rączka, то паляк зразумее толькі, што гэта маленькая рука, скажам, дзіцяці. Pojazd – гэта не цягнік, а транспартны сродак.
Złamałaś mi serce – па-польску кажуць, што сэрца зламанае, а не разбітае, напрыклад, з-за нешчаслівага кахання.
Nie przejmuj się – не перажывай, не хвалюйся. Беларусы Польшчы кажуць таксама «не пераймайся».
Zresztą – гэтая часціца звязвае часткі сказу, якія залежныя ад ад другой. Перакладаем выразам «дарэчы».
Nie chce mi się tam iść, zresztą, nie mam czasu – не хочацца мне туды ісці, дарэчы, у мяне няма часу.
нг