Беларуская Служба

Міжнародны дзень птушак: самая шматлікая птушка на планеце - верабей

01.04.2023 09:17
Мэта Міжнароднага дня птушак - прыцягнуць увагу да пагроз, якія пагражаюць птушкам, і заахвоціць людзей прыняць удзел у іх ахове.
Аўдыё
  • Міжнародны дзень птушак самая шматлікая птушка на планеце - верабей
Верабейpixabay.com/Wilhelm_Grantler/CC0

1 красавіка – Міжнародны дзень птушак. Мэта Міжнароднага дня птушак, заснаванага ў 1906 годзе, прыцягнуць увагу да пагроз, якія пагражаюць птушкам, і заахвоціць людзей прыняць удзел у іх ахове.

У гэты дзень арнітолагі заклікаюць прыгледзецца да птушак. Каб паназіраць за імі, не трэба здзяйсняць працяглыя паездкі. Для пачатку хопіць паглядзець на сад, парк або сквер. Нават у горадзе, сярод дамоў, можна пачаць нашу прыгоду з птушкамі. Дастаткова зірнуць на свет крыху іншымі вачыма – з большай увагай і цярпялівасцю.

Сёлета птушкі трапілі на маркі Польскай пошты. У новых публікацыях прадстаўленыя шпак, дубанос, малінаўка і аўсянка.


. .

На маркі трапілі птушкі, якіх можна сустрэць у ландшафтах, нацыянальных і гарадскіх парках, расказвае дырэктар Варшаўскага заапарку Анджэй Крусевіч:

-Трэба мець шырока адчыненыя вочы. Таўстадзюб звычайны (дубанос) часамі можа паявіцца каля кармушкі. Як выглядае шпак, ведае амаль кожны. Аўсянкавыя любяць сонечныя месцы, а малінаўка – цяністыя. Таму трэба быць церпялівым. Гэтыя гатункі можна пазнаць па характэрных для іх галасах. Як спявае шпак нібыта ведае кожны, але кожны шпак спявае крыху інакш, уплятае дзіўныя гукі ў свае песні. З узростам спявае ўсё лепш. Малінаўка мае два вобразы, яе спеў незвычайны, дастаткова ціхі і далікатны, таму малінаўкі больш любяць спяваць вечарам, калі іншыя птушкі замаўкаюць. Спеў малінаўкі гучыць дакладна так, быццам бы моцны голас не мог праціснуцца праз вузкае горла. Ну і аўсянка, і яе спеў вельмі настойлівыя, бо ўсе іншыя птушкі апоўдні, калі становіцца горача, замаўкаюць, а аўсянка – не. Яе спеў вельмі высокі. Гэта адна з першых птушак, якую чуваць вясной. Пачуўшы яе спеў нараджалася надзея, што ўжо будзе вясна.

Аўтар здымкаў птушак, якія паявіліся на марках, Мацей Здзярскі падкрэслівае, што гэтыя птушкі былі выбраныя па прычыне выключных колераў:

-Шпак здаецца мала цікавым, чорным, але прыгледзеўшыся бліжэй, бачна, якім чынам выглядаюць яго маляўнічыя адценні, як мяняецца яго пер’е на працягу году, і гэта захапляльна. Сярод гэтых птушак ёсць аўсянка – жоўты колер, прыцягальны, ён кідаецца ў вочы. Яшчэ больш прыгожа выглядае таўстадзюб звычайны. Калі яго ўпершыню пабачыць недасведчаны назіральнік, то ў яго можа скласціся ўражанне, што гэта птушка, якая ўцякла з хатняй калекцыі нейкіх экзатычных птушак. Яго тоўсты дзюб і вытанчана екаляровае пер’е робяць яго дастаткова нетыповым. Нарэшце чацвёртая птушка – малінаўка. Як гаворыць сама назва, птушка мае характэрны малінавы жывот, вельмі заўважальны зімой. Малая, але поўная характару птушка, якая цешыць вока.

Год таму Польская пошта ўвяла ў абарачэнне першыя маркі з серыі «Птушкі польскіх паркаў». Былі выявы попаўзня, вераб'я, вялікай і сіняй сініц.

У свеце налічваецца каля 50 мільярдаў птушак, амаль 10 тысяч відаў. У сваім даследаванні навукоўцы выкарыстоўвалі базу дадзеных eBird. Яна змяшчае амаль мільярд запісаў пра птушак, за якімі назіралі. Самай шматлікай птушкай на нашай планеце па-ранейшаму застаецца... звычайны верабей. На Зямлі налічваецца ажно 1,6 мільярда птушак гэтага віду. Не нашмат менш, бо папуляцыя еўрапейскага шпака складае 1,3 мільярда, дальварскіх чаек – 1,2 мільярда, ластаўкі – 1,1.

Больш за 1250 відаў птушак знаходзяцца пад пагрозай знікнення, што складае 13% усіх відаў птушак. Паводле арнітолагаў BirdLife International, расце колькасць птушак, існаванне якіх знаходзіцца пад крытычнай пагрозай у глабальным вымярэнні. У Чырвонай кнізе колькасць гатункаў птушак, якім пагражае поўнае выміранне, вырасла амаль да 200. Галоўныя пагрозы для існавання птушак уяўляюць неадпаведная лясная гаспадарка, нелегальныя паляванні і браканьерства.

ав

слухайце аўдыё


Больш на гэтую тэму: Экалогія ў сучасным свеце