Беларуская Служба

Амаль 50 помнікаў на Падляшшы атрымаюць субсідыю кансерватара

20.04.2023 15:01
Прыярытэт – гэта помнікі, якія патрабуюць неадкладных выратавальных работаў, кажа прафесар Малгажата Дайновіч.
Палац Браніцкіх у БеластокуAutorstwa Karol508 - Praca własna, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=17090677

Амаль 50 помнікаў з Падляшскага ваяводства сёлета пройдуць рэканструкцыю і кансервацыю дзякуючы сродкам, атрыманым ад Падляшскага кансерватара помнікаў. У гэтым годзе бюджэт на гэтыя мэты склаў больш за 2 мільёны злотых.

Паводле падляскага кансерватара помнікаў прафесар Малгажаты Дайновіч, у гэтым годзе было пададзена 76 заявак, з якіх станоўча былі разгледжаныя 49. Сродкі складуць ад некалькіх тысяч да 100 тысяч злоты.

Прафесар Малгажата Дайновіч сказала, што прыярытэтам была падтрымка тых помнікаў, якія патрабуюць неадкладных выратавальных работаў. У гэтым выпадку падтрымка была большая. Меншыя грошы былі выдзеленыя на кансервацыйныя работы рухомых аб’ектах, унесеных у рэгістр помнікаў. Яна таксама адзначыла, што асаблівая ўвага звяртаецца на помнікі, якія атрымліваюць субсідыі на наступныя этапы работ. Сярод такіх аб’ектаў: Рымска-каталіцкая парафія ў Віграх, праваслаўная Крыжаўзвіжанская парафія ў Фастах, а таксама палац Браніцкіх у Беластоку.

Найбольшыя сродкі ў памеры 100 тысяч злотых (на трэці этап работаў) былі выдзелены на работы ў парафіяльным касцёле св. Барталамея Апостала ў Кулешах Касцельных.  90 тысяч злотых атрымае касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Віграх.

У сваю чаргу праваслаўны прыход святога Яна Тэолага ў Аўгустове атрымала субсідыю ў памеры 15 тысяч злотых на першы этап работ у могілкавай царкве св. Анафрыя ў Стрыйках.

Сродкі з бюджэту Падляшскага кансерватара атрымалі таксама ўстановы. Напрыклад, Медыцынскі ўніверсітэт у Беластоку атрымаў 80 тысяч злотых на кансервацыю вонкавых архітэктурных элементаў палаца Браніцкіх у Беластоку. У сваю чаргу, Музей прыроды, які размяшчаецца ў сядзібе Лютаслаўскіх у Драздове атрымаў 60 тысяч злотых на рэканструкцыю часткі сядзібнага дома.

PAP/аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка