Хоры і царкоўныя калектывы з Азіі, Еўропы і ЗША прымуць удзел у адмысловым свяце царкоўнай музыкі. У Падляшскай філармоніі 25 мая пачынаецца 42-і Міжнародны фестываль царкоўнай музыкі «Гайнаўка -2023».
Фестываль – гэта не толькі конкурс калектываў і хораў, але і даніна памяці для заслужаных кампазітараў і дзеячаў. Канцэрты пройдуць у розных населеных пунктах Беласточчыны.
Фестываль «Гайнаўка-2023» пачнецца інаўгурацыйным канцэртам 25-га мая ў Беластоку. У гэты ж дзень адбудзецца адкрыццё выставы «Маэстра Пэндэрэцкі», прысвечанай вядомаму сучаснаму польскаму кампазітару Кшыштафу Пэндэрацкаму. Пасля двух дзён конкурсных слуханняў мерапрыемства завершыцца фінальным гала-канцэртам 28 мая. Уваход на мерапрыемствы свабодны за выключэннем фінальнага канцэрта.
У рамках музычнага форуму сёлета мы падрыхтавалі два адмысловыя канцэрты: гэта канцэрт царкоўнай музыкі «Магутны Божа» беларускіх кампазітараў і канцэрт царкоўных песень з Казахстану, кажа дырэктар фестывалю Мікалай Бушка. З ім размаўляе Анна Пятроўская.
слухайце аўдыёфайл