У гэтай музычнай рубрыцы я хачу прадставіць вашай увазе кампазіцыю, якую запісаў польскі музычны дуэт пад назваю Karaś/Rogucki. У склад групы ўваходзяць двое мужчын, якія далі свае прозвішчы назве групы – Куба Карась (Kuba Karaś) і Пётр Рагуцкі (Piotr Rogucki).
Раней Куба Карась спяваў разам з Юстынай Сьвенс (JUstyna Święs) у гурце пад назваю The dumplings. Дарэчы, у музычна-моўнай рубрыцы калісьці гучала песня ў іх выкананні. А калектыў Karaś/Rogucki з’явіўся на польскім рынку пасля абвяшчэння аб прыпыненні дзейнасці гуртоў Coma і The Dumplings. Гурт стварае альтэрнатыўную поп-музыку.
Прадзюсерам у гэтым тандэме з'яўляецца Куба Карась, тэкстамі займаецца Пётр Рагуцкі, а за музыку адказваюць салідарна разам. Першы альбом калектыву выйшаў у 2020 годзе, а дакладна 14 лютага 2020 года. Альбом носіць назоў «Апошні бастыён рамантызму». У ім 11 гісторый пра каханне. Кампакт-дыск утрымлівае кампазіцыі, якія самі артысты характарызуюць як аўтамабільную і катастрафічную эротыку. Як можна здагадацца па дадзеным акрэсленні, гэта далёка не звычайныя песні пра каханне. Гэта кампазіцыі пра пачуцці ў эпоху канца цывілізацыі. На творчасць музыкантаў вялікі ўплыў аказала музыка 80-ых гадоў, халоднай хвалі і новай рамантыкі.
І пераходзім ужо непасрэдна да кампазіцыі ў выкананні дуэту Карась/Рагуцкі, госцем у ёй выступіла таксама Юлія Венява (Julia Wieniawa). Называецца песня «Bezpieczny lot» (Бяспечны палёт).
Pstryka mi w nos
Ładunkami pachnącego powietrza
Pstryka mi w nos
I pstryka mi w serce
Elektrycznymi ładunkami
Pstryka mi prąd o napięciu miliona wolt
Będziemy mieli słońce w oczy
Przez całą noc
Będziemy mieli proste drogi
Bezpieczny lot
Właśnie jakbym się teraz
Zaczynał od nowa
Od jednego do drugiego
Twojego słowa
W nowym miejscu
W mojej głowie
Gdzieś daleko stąd...
Spróbuj ułożyć się w wygodnej pozycji
Podróż potrwa tyle ile trzeba
Pod nami niezbadany obszar wody
Spokojny ocean
Jeśli nastąpi wrażenie niepokoju,
zastosujemy tabletki nasenne
A teraz podaj mi rękę
Nie bój się
Jest pięknie...
Пырскае мне ў нос зарадамі духмянага паветра. Пырскае мне ў нос і пырскае мне ў сэрца. Электрычнымі зарадамі. Бʼе мяне ток з напружаннем мільёна вольтаў. У нас будзе сонца ў вочы. На працягу ўсёй ночы. У нас будуць прамыя шляхі. Бяспечны палёт. Гэтак так, быццам бы я цяпер пачынаўся нанава. Ад аднаго да другога твайго слова. У новым месцы. У маёй галаве. Дзесьці далёка адсюль.
Паспрабуй уладкавацца ў камфортным палажэнні. Падарожжа зойме столькі часу, колькі трэба. Пад намі недаследаваны абшар вады. Спакойны акіян. Калі прыйдзе пачуццё трывогі, мы скарыстаемся снатворным. А цяпер дай мне руку, не бойся, усё выдатна...
Bezpieczny lot – тут нічога незразумелага няма. Бяспечны палёт. Толькі адна такая цікавая рэч, якую, магчыма, не ўсе ведаюць. Lot – гэта па-польску палёт, і так называецца польская нацыянальная авіякампанія.
Pstryka mi w nos – пырскае мне ў нос, або дае мне ў нос шчаўбан. Dać komuś pstryczka w nos (albo w inną część ciała) – гэта даць камусьці шчаўбан у нос (або ў іншую частку цела).
Prąd o napięciu miliona wolt – ток з напружаннем у мільён вольтаў. Гэта, канешне, вобразнае словазлучэнне. Я нават не ведаю, ці магчымае такое высокае напружанне току – мільён вольтаў, калі стандартнае, як у Беларусі, так і ў Польшчы, складае 220 вольтаў. Але, зразумела, што ў вершы і ў песні ўсё магчыма.
Elektryczny ładunek – электрычны зарад. Ładunek – гэта ў дадзеным выпадку зарад, але гэтае слова можа азначаць таксама «груз», у залежнасці ад кантэксту.
Nastąpi wrażenie niepokoju – наступіць уражанне неспакою. Вельмі часта сустраканае словазлучэнне ў польскай мове, якое выкарыстоўваецца ў гутарковай мове – Mam wrażenie – гэта азначае «мне здаецца, у мяне складваецца ўражанне».
нг