Кожны год у траўні ў эфіры Першай праграмы Польскага радыё гучаць толькі польскія песні. Гэта акцыя, якая называецца «Май польскай песні». Ініцыятыва была прыдумана шмат гадоў таму музычнымі журналістамі, каб прасоўваць польскіх выканаўцаў. Журналісты, якія займаюцца музычнай тэматыкай, выбіраюць таксама пры дапамозе галасоў радыёслухачоў самыя папулярныя польскія песні. Сёлета сотню кампазіцый ачольвае песня Анджэя Пясэчнага (Andrzej Piaseczny) «Хадзі, абдымі, прабач» (Chodź, przytul, przebacz).
Цягам мая журналісты і слухачы выбіралі самыя мілагучныя польскія песні, якія былі напісаны ў 21-ым стагоддзі. За амаль 23 гады новага тысячагоддзя іх назбіралася даволі шмат. Многія з іх – пераможцы розных фестываляў, хіты, але і песні, важныя для розных пакаленняў. У плебісцыце на польскі шлягер ХХІ стагоддзя ўдзельнічала сто песень. Перамог Анджэй Пясэчны.
Папулярны пясняр Анджэй Пясэчны (псеўданім Пясэк) нарадзіўся ў 1971 годзе. Што цікава, у яго сям’і не было блізкіх людзей, якія займаліся б прафесійна музыкай. Яго маці працавала настаўніцай біялогіі ў школе, а бацька быў супрацоўнікам фабрыкі хімічнай прамысловасці. Сам Анджэй у сярэдняй школе таксама цікавіўся хімія і біялогіяй, закончыў профільны клас, але вышэйшую адукацыю звязаў ужо з музыкай, вучыўся на факультэце «Музычнае выхаванне» у Вышэйшай педагагічнай школе.
Анджэй таксама піша тэксты песень і выступае па тэлебачанні. У 90-ыя гады ён быў вакалістам гурту «Мафія», з якім выдаў тры кампакт-дыскі, але з ‘98 года развівае сольную кар’еру. У яе рамках ён выдаў ужо 10 альбомаў і запісаў шмат кампазіцый, якія сталі вялікімі шлягерамі, між іншым песня, якую я папаную сёння разабраць.
Анджэй не раз атрымліваў розныя музычныя ўзнагароды. Між іншым, ён з’яўляецца лаўрэатам чатырох узнагарод пад назваю Superjedynka, пераможцаў якіх выбіраюць Польскае радыё і Польскае тэлебачанне. Акрамя таго, ён заваяваў другое месца на Фестывалі песні балтыйскіх краін, атрымаў узнагароды Фрыдэрык, Віктар, прадстаўляў Польшчу на конкурсе Еўрабачанне ў 2001 годзе, на жаль, без вялікага поспеху. Затое на польскай эстрадзе ў яго шмат вялікіх поспехаў, нягледзячы на тое, што доўгія гады хадзілі чуткі, быццам бы пясняр – гомасексуал. Ён доўга не каментаваў сваёй арыентацыі, тым больш, што ў 90-ыя гады быў разам з жанчынай, разам гадавалі яе сыноў. Аднак некалькі гадоў таму ў канцы канцоў прызнаўся, што ён – гей. Відаць, слухачам гэта не перашкаджае.
І пераходзім ужо да кампазіцыі »Хадзі, абдымі, прабач«.
Były prawdy, choć nie całe, z nich już siebie nie poznaję.
Między nami oszalałem, więc nie próbuj mnie już bardziej,
nie chcę czekać, kiedy na nic, to czekanie nie ma granic.
Albo chodź, przytul mnie, albo odejdź i przebacz, i niech stanie się to tu i teraz.
Albo teraz i już kiedy niebo cię zsyła, albo wszystko skończone i wybacz.
Były inne, nawet łatwe,
Łatwo przyszły, poszły z czasem
Między nami popatrz na mnie
Cierpliwości już nie znajdę
Choć bym wierzył w proste słowa
Życie więcej chce, chce dziś od nas.
Albo chodź, przytul mnie, albo odejdź i przebacz...
Былі ісціны, хоць і не поўныя, з іх я ўжо сябе не пазнаю. Між намі, я ашалеў, так што не правярай мяне ўжо больш, я не хачу чакаць, калі ўсё дарэмна, гэтаму чаканню няма межаў. Або хадзі, абдымі мяне, або сыходзь і прабач, і няхай гэта адбудзецца тут і цяпер. Альбо цяпер і калі неба цябе пасылае, альбо ўсё скончана і прабач.
Былі іншыя, нават лёгкія, лёгка прыйшлі, сышлі з часам. Паміж намі, зірні на мяне. Я не знайду ўжо цярпення. Нават калі б паверыў у простыя словы, жыццё хоча большага, хоча ад нас сёння. Або хадзі, абдымі мяне, або сыходзь і прабач.
Były prawdy – былі ісціны. Слова «праўда» на беларускай мове як правіла ўжываецца ў адзіночным ліку, калі, канешне, гаворка не ідзе пра газету «Праўда». У польскай мове часцей выкарыстоўваецца гэтае слова ў множным ліку, але ў дадзеным значэнні перакладаем яго як «ісціна», паколькі гэта нейкія ўніверсальныя веды пра жыццё, а не толькі фрагмент ведаў пра нейкі элемент рэчаіснасці.
Nie próbuj mnie już bardziej – не правярай або не выпрабоўвай мяне ўжо больш. Выраз «próba» па-польску мае некалькі значэнняў. Гэта як спроба (імкненне нешта зрабіць), і ўзор нейкага рэчыва (часцей próbka), і рэпетыцыя. Можна пробаваць нейкую ежу, а можна пробаваць чалавека, як у дадзеным сказе. Гэта значыць, правяраць чалавека на трываласць, колькі ён вытрымае.
Kiedy na nic – калі гэта нічога не дае, калі ўсё дарэмна. Часцей за ўсё гэтае словазлучэнне гучыць на польскай мове так: wszystko na nic – усе высілкі нічога не даюць, нічога не атрымліваецца.
Przytul mnie – абдымі мяне. Таксама можна сказаць obejmij mnie, што будзе азначаць тое ж самае.
Łatwo przyszły – лёгка прыйшлі (гаворка ідзе пра жанчын). Часта палякі кажуць łatwo przyszło, łatwo poszło – хутка (лёгка) прыйшло, лёгка пайшло. Як правіла так кажуць пра хутка і без вялікай працы заробленыя або атрыманыя грошы або нейкія іншыя матэрыяльныя каштоўнасці, нешта, што не вельмі шкада страціць.
нг