Беларуская Служба

Запрашаем у Музей «выклятых» жаўнераў у Астралэнцы (ФОТА)

23.06.2023 13:01
Гэта новая музейная ўстанова, адкрытая для наведвальнікаў 1 сакавіка 2022 года.
Аўдыё
  • Запрашаем у Музей «выклятых» жаўнераў у Астралэнцы
Музей «выклятых» жаўнераў у АстралэнцыAnna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Сёння мы запрашаем у Музей «выклятых» жаўнераў у Астралэнцы. Гэта гістарычны музей, які збірае артэфакты, звязаныя з гісторыяй пасляваеннага антыкамуністычнага падполля. Музей з'яўляецца дзяржаўнай установай культуры, падпарадкаванай міністру культуры і нацыянальнай спадчыны. Гэта новы абʼект, адкрыты для наведвальнікаў 1 сакавіка 2022 года, дарэчы ў Нацыянальны дзень памяці «Выклятых жаўнераў«.

Музей «выклятых» жаўнераў у Астралэнцы/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Музей «выклятых» жаўнераў у Астралэнцы/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Мультымедыйная пастаянная экспазіцыя паказвае феномен польскага антыкамуністычнага руху супраціву, які змагаўся супраць саветызацыі Польшчы пасля 1945 года. Выстава расказвае пра польскіх жаўнераў, якія ў канцы вайны аказалі ўзброены супраціў савецкім акупантам і іх супрацьстаянне апарату ўлады і тэрору, а таксама бязлітаснасць камуністаў, падтрыманых замежнымі войскамі, пачынаючы з даваенных часоў і пачатку Другой сусветнай вайны.

Музей «выклятых» жаўнераў у Астралэнцы/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Музей «выклятых» жаўнераў у Астралэнцы/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

На ёй прадстаўлены складаны лёс палякаў і польскай справы на фоне мяжнароднай палітыкі, а таксама барацьба антыкамуністычнага падполля з уладай, навязанай Савецкім Саюзам, мэтай якой была рэальная незалежнасць Айчыны.

Музей «выклятых» жаўнераў у Астралэнцы/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Музей «выклятых» жаўнераў у Астралэнцы/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Прадстаўлены ваенныя дзеянні падполля (у тым ліку найбуйнейшыя бітвы і сутычкі), постаці «выклятых» жаўнераў, дзеянне сталінскага апарата рэпрэсій, камуністычнай прапаганды і масавыя забойствы.

Музей «выклятых» жаўнераў у Астралэнцы/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Музей «выклятых» жаўнераў у Астралэнцы/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Дзякуючы выставе мы даведаемся пра цяжкі выбар, які стаяў перад жаўнерамі і грамадствам, якія не пагадзіліся з гвалтам навязанымі правіламі камуністычнай дзяржавы.

Музей «выклятых» жаўнераў у Астралэнцы/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Музей «выклятых» жаўнераў у Астралэнцы/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Выстава знаёміць наведнікаў з найважнейшымі постацямі «выклятых» жаўнераў – пераважна маладымі людзьмі, якія вырашылі бараніць сваю Радзіму і найважнейшыя каштоўнасці перад савецкім акупантам і часта плацілі за гэта самую высокую цану.

Музей «выклятых» жаўнераў у Астралэнцы/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Музей «выклятых» жаўнераў у Астралэнцы/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Нарэшце, выстава распавядае пра правасуддзе ў сталінскай сістэме рэпрэсій – паказальныя суды, прапаганда і камуністычныя злачынствы.

Музей «выклятых» жаўнераў у Астралэнцы/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Музей «выклятых» жаўнераў у Астралэнцы/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Усё гэта расказана з выкарыстаннем сучасных тэхналогій, бясцэнных артэфактаў у выглядзе сямейных памятных рэчаў.

Музей «выклятых» жаўнераў у Астралэнцы/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Музей «выклятых» жаўнераў у Астралэнцы/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Музейная экспазіцыя ў асноўным размешчана ў былым будынку царскай турмы з 1904 года і на тэрыторыі пазнейшага Следчага ізалятара ў Астралэнцы. Тут адбывалі пакаранне бандыты, злодзеі, злачынцы, але часта таксама польскія патрыёты.

Музей «выклятых» жаўнераў у Астралэнцы/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Музей «выклятых» жаўнераў у Астралэнцы/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Архітэктурная планіроўка царскага аб’екта практычна не змянілася да сённяшняга дня. Турэмны комплекс не пацярпеў падчас Першай сусветнай вайны. У міжваенны час турма ў Астролэнцы падпарадкоўвалася Міністэрству юстыцыі.

Музей «выклятых» жаўнераў у Астралэнцы/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Музей «выклятых» жаўнераў у Астралэнцы/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны абʼект быў падпарадкаваны Міністэрству грамадскай бяспекі. У пасляваенным перыядзе ў турме ўтрымліваліся як крымінальнікі, так і палітвязні. Там таксама выконваліся смяротныя прысуды.

Музей «выклятых» жаўнераў у Астралэнцы/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Музей «выклятых» жаўнераў у Астралэнцы/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Пазнейшы Следчы ізалятар у Астралэнцы дзейнічаў да 2012 года, калі быў перанесены ў новы аб’ект – турму ў непадалёкіх Пжытулах Старых.

Музей «выклятых» жаўнераў у Астралэнцы/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Музей «выклятых» жаўнераў у Астралэнцы/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Праз год гарадская рада заснавала Музей «выклятых» жаўнераў у Астралэнцы, а 1 сакавіка 2022 года адбылося ўрачыстае адкрыццё ўстановы.

Музей «выклятых» жаўнераў у Астралэнцы/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Музей «выклятых» жаўнераў у Астралэнцы/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Акрамя пастаяннай экспазіцыі Музей «выклятых» жаўнераў падрыхтаваў багатую адукацыйную прапанову, адрасаваную вучням сярэдніх і пачатковых школаў. Гэта музейныя ўрокі і майстар-класы, якія знаёмяць школьнікаў з асобнымі пытаннямі гісторыі ўзброенага супраціву пасля Другой сусветнай вайны, асобнымі тэмамі вайны, постацямі жаўнераў, якія не спынілі супраціўляцца саветам пасля заканчэння Другой сусветнай вайны.

Музей «выклятых» жаўнераў у Астралэнцы/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Музей «выклятых» жаўнераў у Астралэнцы/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Феномен польскай падпольнай дзяржавы дапамагае зразумець таксама адукацыйная гульня «Польская падпольная дзяржава», падрыхтаванай Шчэцінскім аддзяленнем Інстытута нацыянальнай памяці.

Музей «выклятых» жаўнераў у Астралэнцы/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Музей «выклятых» жаўнераў у Астралэнцы/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Для самых наймалодшых, якія жадаюць наведаць музей, але з-за ўзросту не могуць у поўнай меры скарыстацца пастаяннай экспазіцыяй, праводзіцца ўрок: «Хто такі жаўнер». Заняткі знаёмяць дзяцей з роляй і задачамі жаўнераў у грамадстве. Вучні даведваюцца пра мэту жаўнерскай службы, значэнне ваеннай прысягі.

Музей «выклятых» жаўнераў у Астралэнцы/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Музей «выклятых» жаўнераў у Астралэнцы/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Пастаянная экспазіцыя Музея «выклятых» жаўнераў у Астралэнцы працуе з аўторка па суботу з 10.00 – 18.00 і ў нядзелю з 10.00 – 16.00. Яе можна наведаць з экскурсаводам або з аўдыягідам. Браніраванне ажыццяўляецца для груп (больш за 8 чалавек).

Музей «выклятых» жаўнераў у Астралэнцы/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Музей «выклятых» жаўнераў у Астралэнцы/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

На тэрыторыі музейнага комплекса ёсць асобна платны лічбавы цір з копіямі доўгай і кароткай зброі, кіназала і канферэнц-зала, кнігарня і кафэ.

Анна Задрожна

* muzeumzolnierzywykletych.pl

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу

Запрашаем на выставы з цыклу: «Не марнуйце незалежнасці – срэбра Фонду нацыянальнай абароны»

16.06.2023 11:01
У 16 музеях у Польшчы прэзентуюцца каштоўныя прадметы, ахвяраваныя палякамі на ўзбраенне арміі перад Другой сусветнай вайной.